Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ян. Бачыш яго! А я гэтаго ні ведау!

Ганна. Бо тата усе або у полі, або у хаце. А я ведаю, бо ні раз яго спатыкала. Як сустрэну яго на вуліцы, дык кожын раз ажно жахнуся. А сабакі нівавідзяць яго горш, як воука. Часам за паувярсты ад засьценку дагоняць яго ды калошы паабрываюць. Цьфу! Сабака яго ні можэ сьцярпець, а я-бы мела за яго замуж ісьці…

Ян. Кажуць, што вучоны.

Ганна. Вучоны, вучоны! Бульбы ад рэпы ні распазнае! А гаворыць дык так, што і зразумець яго трудна. Нашае мовы саромяецца…

Ян. Гэта брыдка! Але хацелося-б мяне зяця прычакаць, — унукау бы гадавау.

Ганна. Прычакаеце, прычакаеце.

Ян. Цяжка, бачыш, з гаспадаркою упрауляцца, а найміт — ні свой чалавек: і дорага каштуе і на старану гатоу што перадаць, — ведама, чужы.

Ганна. Але! А хочэце мяне у горад аддаць. А хто у вас за гаспадыню будзе, хто каровы падоіць, хто сьвінні пакорміць? Хто страву вам зварыць? Хто з жнейкамі ў постаці стане?

Ян. Я цябе ні няволю.

Ганна. Тут я радзілася, тут і матуля мая пахована, тут я і астануся. Хто-б тагды магілку матчыну прыбрау? Зарасла-б яна дзікім зеллем, а вам-бы матка супакою ні дала за тое, што мяне ад яе адлучылі… (Плачэ).

Ян (разжалены). Ні плач-жа, ні плач! Я-ж цябе ні прымушаю. Мне-й самому дужа ен ні падабаецца. Дый цяжка мне ужо аставацца аднаму. Ведаю, пра Ігнася думаеш, дый нешта-ж ен маучыць дагэтуль, ні сватаецца.

Ганна. Але і да іншых ні удаецца.

Ян (сьмяючыся). А ты-б яго хацела? (Ад якойсь пары ужо сабакі брэшуць).

Ганна. Мала-бы што, ды мне і з вамі добра.

Ян. Але каго гэтак сабакі апанавалі? Выскачы, дачушка, глянь, каго яны так тамака бяруць? (Ганна выходзіць).

ЗЬЯВА IV-ая.

Ян, Пранцішак, пасьля Ганна.

(Ян, зняушы с кручка кажух, падкінуу сабе пад галаву і прылег за сталом на лаві, так што яго ні відно ад дзьвярэй. У хату ускаківае, уцекаючы ад сабак, Пранцішак — бледны, задыхаючыся; ен у чорным сурдуціку, у чорных нагавіцах, у белых рукаучыках і каунерыку).

Пранцішак (азірнуушыся па хаці). І тут нікагусенька! А, псямаць іх, чуць мне сурдута ні зьелі. Цэлых пяць рублеу жыду аддау за яго,