Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Якуб. А калі-б вам у горадзі добра пайшо, дык і бацьку узялі-б к сабе. Бацька па старасьці сапачыу-бы ад працы. У горадзі і памаліцца есьць гдзе…

Ян. Бог усюды е, а у горадзі мне ні прынадна. Дый сам, вашэць, я думаю, ні вельмі-б то у горадзі рад жыу.

Якуб. Яно-то так; я бы у горадзі ні мог жыць, бо ужо стары — цяжка прывыкаць. А маладым то другое.

Ян. Ну, Ганна! А што ты на гэта?

Ганна. (Маучыць, адно край хвартушка зубамі цярэбіць).

Якуб. Бачу, што с паненкаю да ладу ні дайду, бо саромяецца, — а свае дзело я споуніу, дый то толькі праз памяць па нябошчыка бацьку Пранцішковаго, бо сам-бы я за гэтакае сватауство ні узяуся. А цяпер, людцэ добрыя, аставайцеся здаровы, хай бацька з дочкаю парадзяцца добра, а Пранцішак сам на адповедзь прыйдзе, калі у яго мода такая. Бывайце здаровы!

Ян. Ідзіце з Богам здаровы! (Якуб выходзіць).

ЗЬЯВА III-ая.

Ян і Гануля.

Ян. Ну, што-ж, Гануля? Пайшала-б за Пранцішка?

Ганна [энэргічна]. Да куды там?!

Ян. Але што с таго будзе, што усім адказываеш?

Ганна [прыбіраючы хату]. Ці-ж бо мне дома кепска? Тата-ж мяне ні праганяеце…

Ян. Добра, але усе-ж такі век маладая ні будзеш, а як пастарэеш, хто цябе тады возьме? Я ужо стары, ужо столькі ні пражыву, колькі пражыу. Як прыдзецца рукі злажыць, то хто тады табе у помач стане? Гаспадарку разарвуць, цябе пакрыудзяць… Старасьць — ні радасьць.

Ганна. Пожывеце, тата, пажывеце.

Ян. Я ведаю: у цябе у галаве Ігнась.

Ганна. Ігнась — ні Ігнась, а за Пранцішка ні пайду.

Ян. То чаму-ж свату зразу ні сказала?

Ганна [з абідаю]. А гдзе хто бачыу, каб дзяучына с сватам гаварыла? Гэта-ж сорам! Тагды-б мяне на засьценку засьмеялі.

Ян. Яно-то прауда, што табе неяк ні выпадае.

Ганна. Але тату то я усе скажу, як на споведзі. Ні пайду за Пранцішка, бо тут яго усе знаюць, як аблупаленаго кота. Усе з яго толькі кпяць і сьмяюцца. Ніхто аб ім дабраго слова ні скажэ. Ходзіць па-моднаму, увесь у чорным, сурдут доугі, з-заду разрэзаны… Ні раунуючы, як той чорт.