Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/115

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ламака. І варта было — усе сабакі за лісамі ідуць, а Валяй давай барана церабіць.

Чыбух. Брахня… Галубка мая, не даводзьце мяне да злосьці, то-ж то і ë, будзьце ласкавы, пакінце ужо спрачацца! Даежджачы дау гарапнікам цераз тое, што на добраго сабаку гледзючы, усякаму зайздросна, што сабака не яго… То-ж то і ë… Усе такія зайздросныя! І ягомасьць трохі вінаваты! То-ж то і ë, абы угледзіу, што абы чый сабака лепшы за вашаго Адгадая, то і пачнеш — сëе, тое, ды усё такое… Ці я-ж не памятую як тут было?

Ламака. І я памятую!

Чыбух. (Дражніцца). «І я памятую…» А што-ж вы памятаеце?

Ламака. Сэрцо трапечыцца… Нага аднялася… Не магу…

Наталка. (Дражніцца). «Сэрцо трапечыцца…» Які-ж з вас мыслівы? Вам у кухні на печы лежаць ды тараканау душыць, а не лісіцу цкаваць! «Сэрцо трапечыцца…»

Чыбух. І прауду кажа, які з вас мысьлівы? 3 вашым, то-ж то і ё, быццём сэрца толькі у дому сядзець, а не на кані трасьціся. Няхай-бы палевау, як людзі палююць, а то толькі езьдзіце за тым, каб спрачацца, чужым сабакам перашкаджаць ды усё такое. Я шпаркі, пакінем ляпей гэту гутарку. А вам, то-ж то і ë, ня варта называцца мыслівым.

Ламака. А васпан нібы то мысьлівы? А едзеш толькі за тым, каб да графа падмазывацца да на людзей яму на вухо шаптаць. Ой! сэрцо! Падхлебнік! Інтрыган!

Чыбух. Што? Я падхлебнік? (крычыць). Маучы!

Ламака. Падхлебнік!

Чыбух. Блазьнюк! шчанё!

Ламака. Стары пацук! Езуіт!

Чыбух. Маучы, а не то падстрэлю цябе з паганай стрэльбы, як куранашку, сьвістун!

Ламака. Усе ведаюць, што — ox!.. Сэрцо!.. жонка нябошчыца лупіла яго як трэба… Ой нага… скроні… іскры… Упаду, упаду…

Чыбух. А на табе твая ахмістрыня едзе, як сама хоча!

Ламака. От, от, от табе і на… Сэрцо трэснуло! Рука прапала… Дзе мая рука?.. Паміраю! (падае на крэсло). Дохтара! (самлеу).

Чыбух. Блазнюк! Малакасос! Сьвістун! Ой, кепска мне! (пье ваду). Кепска!

Наталка. Які з вас мысьлівы? І на кані сядзець ня умееце! (Да бацькі). Тата! Што гэта з ім робіцца? Тата! Глянь, тата! (Пішчыць на увесь голас). Пане Іване! Памёр!

Чыбух. Кепска мне… Дух забівае. Дайце дыхнуць…