Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/114

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ламака. Падуздаваты!

Наталка. Брахня!

Ламака. Чаго-ж гэта васпанна крычыш?

Наталка. А чаму-ж ягомасьць гаворыш няма ведама што? Ня сьцярпець слухаючы! Вашаго Адгадая застрэліць пара, а ня то што раунаваць да Валяя!

Ламака. Выбачайце, я ужо не магу далей! У мяне біццё сэрца.

Наталка. Гэта я дауно уважала: гэты мыслівы, што да палявання астатні, той да калатні першы!

Ламака. Годзі ужо. Годзі! Будзьце ласкавы. Сэрцо маё трэсьне… (Крычыць). Годзі!

Наталка. Ня сьціхну, пакуль не прызнаецеся, што Валяй у сто разоу лепшы за вашаго Адгадая!

Ламака. Сто разоу горшы! Каб ён здох ваш Валяй… Ой, — ой!.. у скорні… у воко… у плячо тарканула…

Наталка. А вашаму падле Адгадаю ужо і здыхаць ня трэба, ён ужо і так здохлы!

Ламака (плача). Годзі! Маё сэрцо рвецца!

Наталка. Не! Ня буду маучаць!

ЗЬЯВА VII-ая.

Тыя самыя і Чыбух.

Чыбух. (Увайшоушы). Што гэта ізноу у вас?

Наталка. Тата, скажы шчыра, на сумленне, каторы сабака лепшы — наш Валяй, ці яго Адгадай?

Ламака. Пане Сьцепане, зрабіце ласку, скажыце адно: ці падуздаваты ваш Валяй, ці не?

Чыбух. А няхай сабе! Бяда вялікая! За тое на цэлы павет німа за яго лепшаго сабакі ды усё такое!

Ламака. Але-ж мой Адгадай лепшы! На сумленне!

Чыбух. Супакойцеся… дарагенькі… Пачакайце… Вашаму Адгадаю, то-ж то і ë, за што ня трэба — я ганьбы ня дам… Ен гатунковы, і у нагах моц мае і у задзе, ды усё такое. Толькі і твой собака, калі ужо хочаш ведаць, мой харошанькі, дзьве важныя недахваткі мае: стары ды морда караткавата.

Ламака. Выбачайце, сэрцо у мяне трасецца… Скажу толькі тое, што усе бачылі. Успомніце, будзьце ласкавы, як на Марыськінай руні мой Адгадай ішоу з графскім Размахаем вухо з вухам, а ваш Валяй на цэлую вярсту адстау?

Чыбух. Астауся цераз тое, што графскі даежджачы дау яму гарапнікам.