Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/116

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Наталка. Ен памёр! (трасе Ламаку за рукаво). Пане Іване! Пане Іване! Што-ж мы нарабілі? Памёр (падае на крэсло). Дохтара! дохтара! (сударга бярэ).

Чыбух. Ох!.. Што кажаш? Што табе?

Наталка (стогне). Памёр… памёр…

Чыбух. Хто памёр? (глянуушы на Ламаку). Сапрауды памёр! А бацячкі-ж мае! Вады! Дохтара! (дае Ламаку піць). Пійце!.. Не, ня пье… Значыцца памёр ды усё, такое… З няшчасных я няшчасны! Ды чаму-ж я не застраліуся? Чаму-ж не зарэзауся, да гэтае пары? Чаго я прычакаю? Давайце мне нажа! Давайце пісталет (Ламака варушыцца). Здаецца ачунівае… Напіцеся вады! от, гэдак…

Ламака. Іскры… Туман… Дзе я?..

Чыбух. Жаніцеся вы барджэй да бадай вас чэрці! Яна згодзілася! (Бярэ разам рукі Ламакі і дачкі). Благаслауляю вас ды усё іншае. Толькі-ж адчапіцеся вы ад мяне!

Ламака. Га? Што? (устае). Каго?

Чыбух. Яна згодзілася! Ну? Пацалуйцеся ды усё такое, ды… ды бадай вас чэрці!..

Наталка (стогне). Ен жыве… Але, але, я згодзілася…

Чыбух. Цалуйцеся!

Ламака. Га? Каго? (Цалуецца з Наталкай). Ото добра мне… Пачакайце, што тут рабіць? Ага, ведаю… Сэрцэ… Іскры… Дзякую паненцы за шчасьце… (цалуе у руку). Нага аднялася…

Наталка. Я… і я шчасьліва…

Чыбух. Як гара з плеч звалілася. Ух!

Наталка. Аднак… прызнайцеся хоць цяпер. Адгадай горшы за Валяя?

Ламака. Лепшы!

Наталка. Горшы!

Чыбух. Ну, ізноу сямейка шчасьця ужывае! Гарэлкі!

Ламака. Лепшы!

Наталка. Горшы! горшы! горшы!

Чыбух (стараецца перамагчы). Гарэлкі! гарэлкі! гарэлкі!


(Заслона).



КАНЕЦ.