Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/111

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Ламака. Такі-ж я у дурні не запісауся, каб з мяне зьдзекі строіць! Маю зямлю ды сваёю назвау і яшча хоча, каб я спакойны быу ды гаварыу па людзку! Гэта ужо, пане Сьцепане, не па суседзку! Гэта ужо не суседзтво, ды зьдзірство. Вы узурпатар!

Чыбух. Як? Як гэта вы казалі!

Наталка. Тата, зараз на Лужкі касцоу пасылайце!

Чыбух (да Ламакі). Як гэта ягомасьць казау?..

Наталка. Валавыя Лужкі нашы, я не уступлю! Не уступлю! Не уступлю!..

Ламака. Пабачым! У судзе пакажу, што маë.

Чыбух. У судзе? Падавай ягомасьць у суд ды усё такое. Будзь ласкау. Ведаем мы вас, вам толькі аказіі прычакаць, каб судзіцца ды усё такое… Суцяга! І з роду усе былі суцягі! Усе!

Ламака. Роду майго ня сьмейце бэсьціць! Ламакі усе чэсныя былі. Ня было такіх, як ягомасьцяу дзядзька, што судзіуся за тое, як чужыя грошы патраціу.

Чыбух. А у родзе Ламакау усе вар’яты былі!

Наталка. Усе! Уce, yce!

Чыбух. Дзед ваш піу бяз меры, без памяці, а малодшая цётка, бо-ж то е Настуля, з будаунічым уцекла ды усё такое…

Ламака. А матка вашая была крывабокая! (ухапіуся за сэрцо). У бок таркануло… У галаву стукнуло… Бацюшкі! Вады!

Чыбух. А бацька ваш быу карцёжнік ды абжора!

Наталка. А цётка мантушка-плёткарка, што ня трэба горшай!

Ламака. Левую нагу адняло… А вы інтрыган!.. Ой, ой, сэрцо!.. Ды усім ведама, што вы, як выбары былі пад… Іскры у вачах… Дзе мой капялюш?

Наталка. Брыдка! Не па людзку! Гадка!

Чыбух. А сам ягомасьць хітры, як гадзюка, паскудны чалавек! От як!

Ламака. Ось капялюш!.. Сэрцо!.. Куды я дзенуся? Дзе дзьверы? Ox!.. Здаецца, памру… Нага валочыцца… (ідзе у дзьверы).

Чыбух (за ім). Каб вашай нагі тут ня было!

Наталка. Падумайце — у суд! Пабачым! (Ламака пашоу, ківаючыся).

ЗЬЯВА V-ая.

Чыбух і Наталка.

Чыбух. А каб яго чэрці! (шпарка ходзіць ад злосьці).

Наталка. Ці ня шэльма-ж гэта? І давай тут веру добрым суседзям!

Чыбух. Гунцват! Пудзіло гароховае!