Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/112

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Наталка. Вырадак гэты! Чужую зямлю цягне, ды яшчэ лаецца!

Чыбух. Яшчэ гэткая кікімора, гэткая, то-ж то і ë, курыная сълепата, у сваты выбрауся ды усё такое. Бачыш? У сваты!

Наталка. Як, у сваты?

Чыбух. А як-жа. Таго-ж прыехау, каб да цябе сватацца.

Наталка. У сваты? Да мяне? Чаму-ж ты мне пярвей не сказау?

Чыбух. Для таго-ж і у сурдут выстраіуся, кішка гэтая! Смоуж!

Наталка. Да мяне? У сваты? Ох! (падае на крэсло ды стогне). Вярнуць яго! Вярнуць! Ах! Вярнуць!

Чыбух. Каго гэта?

Наталка. Хутчэй! Хутчэй! Ох! Кепска! Вярнуць! (хватае яе сударога).

Чыбух. Што гэта? што табе? (Ухапіуся за галаву). А мая-ж доля ліхая! Застралюся! Павешуся! Замучылі!

Наталка. Паміраю! Вярнуць!

Чыбух. Цьфу! Пачакай! Не дзяры горла! (пабег).

Наталка (адна стогне). Ды што-ж мы нарабілі? Вярнуць!

Чыбух (прыбег назад). Зараз вернецца ды усё такое, бадай яго чэрці! Ух! Гавары з ім сама, а я то-ж то і ё, што ня хочу…

Наталка (крычыць). Вярнуць!

Чыбух (крычыць). Кажу табе — ідзе! А Божухна, каб яго з гэтымі дачкамі! Зарэжуся. Канечна зарэжуся! Чалавеку сораму нарабілі, аблаялі, прагналі, а усё ты вінавата… ты!

Наталка. Не я, а ты!

Чыбух. Ну, але, я вінаваты, ото-ж то і ë… (У дзьверах паказываецца Ламака). Ну, гаворы з ім сама (пашоу).

ЗЬЯВА VI-ая.

Наталка і Ламака.

Ламака. (Ідзе умарыушыся). Сэрцо страшэнне трапечыцца… Нагу адняло… у бок торкае…

Наталка. Выбачайце, пане Іване, мы пагарачыліся… Цяпер я успомніла: такі сапрауды Валовыя Лужкі вашы.

Ламака. Вельмі сэрцо бьецца… Лужкі мае!.. На абодвух вачах сударга скача…

Наталка. Ну але-ж, вашы, вашы Лужкі!.. сядайце… (селі). Гэта мы вінаваты.

Ламака. А я за справядлівасьць… Зямля мне ня дорага, дорага справядлівасьць.

Наталка. Ну, але-ж, справядлівасьць… Пагаварым аб чым інакшым.