Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/109

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

гэтыя самыя Лужкі у вечны чынш мужыкам дзеда вашаго таткі тады за тое, што яны для яе цэглу рабілі. Так і валадалі мужыкі, падданныя дзеда вашаго таткі, гэтымі самымі Лужкамі гадоу сорак бяз платы, так яны, прауда, думалі, што Лужкі нібы-то іхнія. Але-ж далей як вышло палажэнне…

Наталка. Саусім ня гэтак яно было. І дзед мой і прадзед ведалі, што іхней зямлі граніца там, дзе пачыняюцца Гарэлыя Балоты, — выходзіць, што Валовыя Лужкі нашы. Чаго-ж тут спрачацца? Аж злосьць бярэ!

Ламака. І паперу магу вам паказаць.

Наталка. Жартаваць, дражніцца са мной уздумалі… От навіна! Гадоу трыста будзе як валадаем землёю, а тут — на табе, кажуць, зямля ня ваша! Выбачайце, пане Іване, я вушам сваім веры не даю. Лужкоу я не шкадую… Усяго дабра дзесяцін з пяць, ня варта больш як рублёу трыста, але куды-ж вы прауду дзелі? Кажыце сабе што хочаце, а крыуды я ня хочу.

Ламака. Зрабіце-ж ласку, паслухайце. Мужыкі дзеда вашаго бацькі, я-ж кажу, палілі цэглу для бабкі маёй цёткі. Цёткіна бабка, дзякуючы ім за ты…

Наталка. І дзед, і бабка, і цётка… Нічога я тут не разьбяру! А толькі Лужкі нашы!

Ламка. Mae!

Наталка. Нашы! Хоць два дні даказывайце, хоць пятнаццаць сурдутау узлажыце на сябе, такі Лужкі нашы, нашы, нашы! Мне вашаго ня трэба, свайго ня дам! Як сабе хочаце.

Ламака. Мая паненачка, не аб Лужкі ідзе, адно аб справядлівасьць. А, калі, хочаце, то Лужкі я вам падарую.

Наталка. Я сама магу вам падараваць, бо Лужкі мае. Дзіуна мне толькі, пане Іване, да гэтае пары мы думалі, што вы сусед як трэба, што вы прыяцель. Летась мы вам і малатарню сваю пазычылі, цераз што ужо лістапад быу, як мы сваё збожжо дамалачывалі. А вы цяпер з намі, як з цыганамі, завяліся. Маёю зямлёй, мяне падарыць хочаце! Выбачайце, гэта ужо не па суседзку. Гэта ужо зьдзекі хочыце строіць.

Ламака. Так гэта па вашаму выходзіць, што я заграбіу? Чужой зямлі я ніколі ня грабіу! Гэткае на мяне узьвясьці, я не пазволю!.. (шпарка ідзе, пье ваду). Валавыя Лужкі мае!

Наталка. Такі нашы!

Ламака. Не, мае!

Наталка. Ня прауда, я вам пакажу! Яшчэ сягоння пашлю сваіх касцоу, ды скосяць.

Ламака. Што?