Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/108

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Наталка. Выбачайце, саусім не адзета, у хвартуху… Гарох лушчым, сушыць будзем. Чаму-ж гэта вы у нас гэтак доуга не былі? Сядайце… (селі). А мо пасьнедаеце?

Ламака. Дзякуй вам, я ужо пад’еу.

Наталка. Закурыце… вось запалкі… Як сягоння на дварэ хораша, а учора гэткі дождж быу, што увесь дзень у полі работы ня было. А у вас многа накошана? Во я абласавалася, усю сенажаць скасіла, цяпер і сама ня рада, баюся, каб не пагніло. Пауней было пачакаць. Ды што-ж гэта вы у сурдуце? От навіна! На вечарынку выбрауся, ці што? Прауду сказаць і пахарашэлі… Але-ж куды гэтак выглаганталіся?

Ламака (саромяючыся). Бачыце, паненачка… у тым справа… Я падумауся прасіць, каб вы мяне паслухалі… Пэуна вам і дзіуна будзе, можа будзеце сердаваць, але-ж я… (сам да сябе). Які-ж страшэнны холад!..

Наталка. У чым-жа справа? (счакаушы). Ну!

Ламака. Я ужо пастараюся па-просту. Самі ведаеце, паненачка, я ужо з малых дзен маю тое шчасьце, што пазнау вашу сямейку. Мая цëця нябошчыца і дзядзька, па іх, самі ведаеце, мне і зямля засталася, яны надта шанавалі вашаго тату і маму нябошчыцу. Наш род, ды ваш род жылі заусёды, як суседзі, можна сказаць, як сваякі. Да таго-ж самі ведаеце, і зямелька мая ды ваша адна пры адной ляжыць. Будзьце ласкавы прыпомніць, тут мае Валовыя Лужкі, а тут і ваш бярэзьнік.

Наталка. Выбачайце, што перашкоджу. Кажаце: «мае Валовыя Лужкі…» Ці-ж яны вашы?..

Ламака. А ужо-ж…

Наталка. На табе! Валовыя Лужкі ня вашы, а нашы!

Ламака. Такі-ж мае, паненачка.

Наталка. Гэта мне навіна!.. Калі-ж яны вам асталіся?

Ламака. Як, калі? Гэта-ж тыя самыя Валовыя Лужкі, ідуць між вашым бярэзьнікам ды Гарэлым Балотам.

Наталка. Але-ж, але… Гэта ж нашы…

Ламака. Ды не, гэта вы несправядліва… Лужкі мае!

Наталка. Апамятуйцеся, пане Іване! Ці дауно-ж яны сталі вашы?

Ламака. Як, дауно? Заусёды былі нашы, колькі у мяне памяці.

Наталка. Ну, выбачайце, гэта яшчэ пабачым!

Ламака. Паненачка, так яно у паперах стаіць. Былі яны некалі пад судом, і то прауда; толькі-ж цяпер яны мае, усім вядома. І спрачацца няма аб чым. От як яно было: маём цёткі бабка аддала