Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Чыбух (уцешыуся). Мамачка-ж мая! Пане Іване! Яшчэ разок скажыце, я не дачуу!

Ламака. Маю гонар прасіць…

Чыбух (перабівае). Галубка-ж ты мая! Які-ж я рад ды усё такое… (абняу, цалуе). Дауно я жычыу гэтаго… Мне жадалося… (сьлязу пусьціу). Заусёды я любіу вас, анёлак мой, як роднаго сына. Дай-жа, Божа, каб вам было як раз ды усё такое, ды і я-ж хацеу таго самаго… Чаго-ж я стау як дурны? Здурэу, чыста здурэу ад радасьці. Ад усяго сэрца. Пайду клікну Наталку, ды усё такое.

Ламака (ледзьве ня плача ад радасьці). Шаноуны пане Сьцепане, як-жа вам здаецца, ці спадзявацца мне, што не адкажа?

Чыбух. Гэткі, як той казау, хорашы ды каб яны адказала ні з таго ні з сяго? Палюбіла, ня бойся, як кошка ды усё такое… зараз… (пашоу).

ЗЬЯВА II-ая.

Ламака (адзін).

Ламака. У холад кідае… Дрыжу увесь, як перад экзаменам. Калі доуга будзеш думаць, ды раздумывацца, ды разбіраць, ды шукаць зоркі у небе, або праудзіваго кахання, то гэтак і ніколі не ажэнішся… Брр… Холадна. Наталка — гаспадыня — ня трэба лепшай, з твару ня брыдкая ды вучоная… Якога-ж мне яшчэ ражна трэба? Аднак ужо мяне разьбірае, у вушах стало гудзець (пье ваду). А не жаніушыся німа як… Першая рэч, мне ужо 35-й год — такі век, што трэба, як той казау — ці сюды ці туды. Другое, пры маём здароуі трэба жыць па парадку, акуратна. Такі ж я сапрауды маю біццё сэрца, абы чаго зазлую, так зараз мяне разбярэ. От і цяпер мае губы дрыжаць, ды у правай веялцы сударога пачынаецца… Але-ж найгоршая у мяне бяда, як спаць прыдзецца. Абы толькі лёг, так нешта у левы бок штурх, а далей проста у плячо ды у галаву… Схаплюся як вар’ят, прайдуся трошкі ды зноу лягу, толькі лёг, задрамау, а яно і узноу — штурх у бок! Гэтак можа разоу з двадцаць…

ЗЬЯВА III-ая.

Наталка і Ламака.

Наталка (увайшла). А што! Гэта-ж вы, а тата кажа: купец па тавар прыйшоу. Будзьце здаровы, пане Іване!

Ламака. Здаровы будзьце, паважаная паненачка!