Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА I-ая.

Чыбух і Ламака (увайшоу у сурдуце ды белых рукавічках).

Чыбух (спатыкаючы). Галубок-жа ты мой, каго-ж я бачу? А матачка-ж мая!.. ото-ж я уцешыуся, неспадзеваушыся! (здароукаецца за руку). Ці здароу хаця?

Ламака. Дзякую вам! А вы-ж ці здаровы?

Чыбух. Жывём памаленьку, анёлак мой, Богу дзякаваць ды усё такое. Сядайце, будзьце ласкавы. Ці хораша гэтак суседзяу забываць, мамачка мая? Галубок-жа мой, чаму-ж з гэтакаю парадай? І y cypдуце, і у рукавічках, і усё такое? Ці едзеце куды, дарагенькія мае?

Ламака. Да не, такі-ж я да вас, пане Сьцепане.

Чыбух. Дык на што-ж той сурдут, цацачка мая, як Новым Годам віншуючы!

Ламака. Бачыце, во у чым рэч… (бярэ яго пад руку). Выбачайце, шаноуны пане Сьцепане, маю да вас просьбу. Ня раз ужо, дзякую вам, прасіу я вас памагчы, ды кожны раз, як той казау, але-ж я, выбачайце, сяромяюся. От, я вады выпью, шаноуны пане Сьцепане (пье).

Чыбух (да сябе). Мусіць грошай прыехау пазычыць. Ня дам! (Да яго). Чаго-ж трэба, мой харошанькі?

Ламака. Калі-ж, бачыце, паважаны, шанаваны… выбачайце… Сьцепанскі Сьцепане, як той казау, самі бачыце… Надта я саромяюся… Адным словам, апроч вас, ніхто мне не паможа, хоць ведама, я таго і ня варты, ды… ды права на тое ня маю каб ад вас помачы спадзявацца…

Чыбух. А мая-ж мамачка! Ды годзі-ж вам ужо размазываць. Ды кажыце-ж адразу! Ну?

Ламака. Зараз… У мамэнцік. У тым справа, што я прыехау у сваты да вашай дачкі, Наталкі.