Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сьмірноу. Хадзем. Толькі я павінен вас папярэдзіць, што я страляць буду у гару, у паветро.

Папова. Гэтаго яшчэ неставала! Чаму-ж гэтак?

Сьмірноу. Дзеля таго… дзеля таго… гэта маё дзело, дзеля чаго.

Папова. Вы спудзіліся! Але! А-а а! Не, пане, вы ня выкручывайцеся! Прашу ісьці за мною. Я не супакоюся, пакуль не прабью вашаго лобу… ось гэтаго лобу, што я так ненавіджу! Спудзіліся?

Сьмірноу. Але, спудзіуся.

Папова. Брэшаце! Чаму вы ня хочэце стрэляцца?

Сьмірноу. Дзеля таго… таму, што вы… мне падабаецеся!..

Папова (злы рогат). Я яму падабаюся. Ен мае сьмеласьць казаць, што я яму падабаюся. (Паказывае на дзьверы). Можаце…

Сьмірноу (моучкі кладзе пісталет, бярэ шапку і ідзе; каля дзьвярэй затрымліваецца; момэнт абое моучкі глядзяць адзін на аднаго; потым ен кажа, баязьліва падходзючы да Паповай). Паслухайце!.. Вы усё яшчэ гнеуны?.. Я так сама, як чорт злы, але, ці разумееце… як-бы гэта выславіцца? Справа у тым, што, бачыце, такога роду гісторыя, кажучы па праудзі… (Крычыць). Ну, дык хіба-ж я вінен, што вы мне да спадобы? (Хапаецца за сьпінку крэсла, крэсло трашчыць і ламаецца). Чорт ведае, якія у вас нямоцныя крэслы!.. Вы мне падабаецеся. Разумееце? Я… я закахауся!

Папова. Адступіцеся ад мяне, я вас цярпець не магу!

Сьмірноу. Божа, якая кабета! Ніколі у жыцці ня бачыу такой. Прапау! Загінуу! Папау, як мыш у пастку!

Папова. Адступіцеся, а то страляць буду.

Сьмірноу. Страляйце! Вы ня можаце зразумець, якое шчасьце умерці пад паглядамі гэтых вачэй, умерці ад рэвольвару, каторы трымае гэта маленькая, аксамітная ручка… Я зварьяцеу. Думайце і рашайце ураз-жа, таму, што, калі я выйду адсюль, то ужо мы больш ніколі не пабачымось. Рашайце!.. Я шляхціц, добры чалавек, маю у год дзесяць тысяч даходу… трапаю куляй у падкінуту капейку… маю пекных коней… Хочаце быць маёй жонкай?

Папова (абурана, трасе пісталетам). Страляцца!

Сьмірноу. Зварьяцеу!.. Нічога не разумею… (Гукае). Слуга, вады!

Папова (на голас). Страляцца!

Сьмірноу. Зварьяцеу, закахауся, як дзяцюк, як дурны. (Хапае яе за руку, яна крычыць ад болю). Я кахаю вас! (Стануушы на каленкі). Кахаю, як ніколі не кахау. Дванаццаць кабет я кінуу, дзевяць кінулі мяне, але ніводную я так не кахау, як вас… Раскапусьціуся, разьмяк, раскіс… стаю на каденках, як дурны, і прашу вас ісьці за