Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мяне… Ганьба і сорам! Паць гадоу не кахауся, дау сабе слово, і раптам уцюрыуся, як аглобля у чужы воз. Рукі прашу! Так, ці не?! Ня хочаце? Ня трэба! (Устае і хутка ідзе к дзьверам).

Папова. Пачакайце!..

Сьмірноу (затрымліваецца). Нy?

Папова. Нічога, ідзіце!.. А то пачакайце!.. Не, ідзіце. Я вас не цярплю. Ці не!.. ня йдзіце! Ах, каб вы ведалі, якая я злая, якая злая! (Кідае на стол рэвольвар). Набраклі пальцы ад гэтаго паскудзтва… (Рве ад злосьці хустачку). Чаго-ж вы стаіце? Вон!

Сьмірноу. Бывайце здаровы!

Папова. Але, але, ідзіце!.. (Гукае). Куды вы? Пачакайце!.. не!.. ідзіце лепш!.. лепш ідзіце!.. Ах, якая я злая! Не падходзьце, не падходзьце да мяне!

Сьмірноу (падыйходзючы да яе). Які я злы на сябе! Закахауся, як гімназіст, стаяу на каленках!.. Нават мароз за скурай дзярэ… (Груба). Я вас кахаю… Надта было мне патрэбна закахацца у вас. Заутра працэнты плаціць, сенажаць трэба касіць, а тутака вы… (Бярэ яе за стан). Ніколі гэтаго ня выбачу сабе…

Папова Адступіцеся! Бяз рук! Я вас… цярпець не магу. Страляцца! (Доугі пацалунак).

ЗЬЯВА XI-ая.

Тыя-ж, Антон з сякерай, агароднік з граблямі, фурман з віламі і работнікі з дручкамі.

Антон (пабачыушы іх у часі пацалунку). Баценька мой! (Пауза).

Папова (спусьціушы вочы). Антон, накажы тамака у стайні, каб сённека Гнедку зусім не давалі ауса!


(Заслона).



КАНЕЦ.