Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 2, Vadevili.pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сьмірноу. Я падстрэлю яе, як куранятка, я не дзяцюк, для мяне немашака слабых стварэнняу.

Антон. Баценька родненькі! [Стануушы на калены]. Зрабі ласку, пашкадуй ты мяне старога, ідзі адсюль. Напалохау ты мяне на сьмерць, ды яшчэ зьбіраешся страляцца.

Сьмірноу [не зьвяртаючы на яго увагі]. Страляцца — ось гэта раунапраунасьць, эманцыпацыя. Тутака абодва полы роуны. Падстрэлю яе дзеля прынцыпу. Але-ж якая кабета! [Дражніць]. «З якою прыемнасьцю уляплю кулю у вашу галаву…» Паузірайцеся! Расчырванелася, вочы блішчаць… Вызау прыняла. Далібог, першы раз у сваім жыцці такую бачу!..

Антон. Баценька мой! Ідзі ты! Вечна Бога маліць буду.

Сьмірноу. Гэта — кабета! Ось гэта — я разумею. Праудзівая кабета! Ня кісьляціна, не якая небудзь размазьня, а агонь, порах! Нават забіць шкада.

Антон [плача]. Баценька!.. родненькі, ідзі адгэтуль!

Сьмірноу. Яна мне проста падабаецца. Сапрауды. Хоць і ямачкі на шчоках, а падабаецца. Гатоу нават доуг ёй дараваць… і злосьць прайшла… Дзіуная кабета!

ЗЬЯВА X-ая.

Тыя-ж і Папова.

Папова [уваходзіць з пісталетамі]. Ось яны, пісталеты!.. Але перш, чым маемо стрэляцца, вы мяне навучыце, як трэба стрэляць. Я ніколі у жыцці ня трымала у руках пісталету.

Антон. Божанька!.. Зьлітуйся!.. Пайду, пашукаю агародніка і фурмана пашукаю… Скуль гэта напасьць на нашу галаву… [Пайшоу].

Сьмірноу[агледае пісталеты]. Бачыце, ёсьцека неколькі гатункау пісталетау… Есьць пісталеты спэцыяльна для паедынку Мортімара. А гэта у вас рэвольвары сыстэмы Сміт і Вэссон з экстракторам, цэнтральнаго бою… Добрыя пісталеты!.. Яны каштуюць меньш усяго 90 рублёу пара… Трымаць рэвольвар трэба так!.. (У бок). Вочы, вочы! Запальная кабета!

Папова. Гэтак?

Сьмірноу. Але, гэтак!.. Потым вы падыймаеце паукурча… ось гэтак цэліцесь!.. Галаву крыху назад. Руку трэба выцягнуць добра!.. Ось гэтак!.. Пасьля вы ось гэтым пальцам націскаеце гэту штучку — больш нічога… Толькі глауная рэч: спакойна і ня сьпешаючыся нацэліцца… Старацца, каб не задрыжэла рука…

Папова. Добра!.. У пакоях стрэляцца нязручна, пойдземо у садок.