Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/86

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пятрук. (скрабучы галаву, нізка кланяецца.)
Ніхай будзе пахвалены!

Сабковіч. (устаючы)
Ехаць меуся у важны госьці,
Гад зьвіхнуу нагу у косьці,
На манеры мо‘ быць страта.

Даміцэля.Раджу, лепш пільнуйся хаты.
(Трое разам).
Сабковіч.Дык ні веру у прачуванне,
С паваротам жджы шчасьлівым.
Веру у мілачкі каханне,
Бо ўсе з іх к рублям жычлівы.

Даміцэля.Ні вер золату, васпане,
Паварот мо‘ быць сьлязьлівы;
Той кахання ні дастане,
Хто адно глядзіць нажывы.

Пятрук.Дауно пас скацінку у полю,
А цяпер пан над панамі.
Дай свіні рог, дурным — волю,
Сьвет павернуць у верх нагамі.

Сабковіч (кажэ). Што, мядзьвяжонак! Ці справіуся з інтарэсам, за каторым я цябе пасылау?

Пятрук. Кепска, паночак. Сказалі там у… што гэта ні чысты інтарэс.

Сабковіч. Дурны! Колькі разоу казау табе, каб ты, адказываючы, казау на мяне — ясны пане.}}

Пятрук. Эт, пано… хацеу сказаць: ясны пане… я чалавек бывалы, зубы зьеу на дворнай службе, і па Вільні ні раз цягауся; ото-ж часта мне здаралося паміж шляхты чуць гутарку, што ясьне — згасьне, а васпане — застане.

Сабковіч. Дык што… дык ты і у Вільні быу? — Што-ж ты тамака бачыу цікаваго… дык што… сьмешны ты с сваей гутаркай.

Пятрук. Што пано… хацеу сказаць: ясны пане… гаварыць німашака нічога цікаваго. Палацы амаль усе каменныя, вуліцы так вузкі, што нельга размінуцца; як ссунуцца дзьве фурманкі, то хоць ты калом іх разнімай — вось як часам пан чаго загневаецца да зубы зашчэміць, так і яны с сабой сплятуцца. Людзі бегаюць, як падстрэляныя, адзін другога штурхае… Мауляу бы хто, што яны за пільнай сьпешаць работай, а яны так, з дуру толькі с кута у кут летаюць ды зубы скаляць. Прауда, бачыу я адно дзіво цікавае; бачыу, як пранцузы муштруюцца; — эт! ды і то, — як прыпомніу маладзенькія мае леты, мэрам як то калісь старэнькі дзядок мой, дай Бог яму крулеуство нябеснае, каторы па ту пару, як я быу дзіцем, перакінууся ужо за