Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/87

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сотню гадоу; бывала, веу разказы на зімовых вечарніцах, то і гэта іх муштраванне выдалося мне кепствам.

Сабковіч. Дык што… што-ж вам дзядок твой разсказвау?

Пятрук. Э!.. э!.. э! па… Ясны пане, — як засядзе, бывала, пры лучыне лапці плясьці, а пачне вясьці, с перапрашэннем яснаго пана, разсказы, то мы усе, бывала, як тыя зайчыкі, калі часам пачуюць якісь шорах каля лугавіска, і вушы наставім да і зубы вышчэрым, мэрам як наш Курта, калі угледзіць жыда: — так цікава, бывала, вядзе разсказы. Баш, ен быу ні тутэйшы, а захожы с-пад Кіява; так вось распрауляе, бывала, якое было у іх войско, аж міла слухаць. Бывала стары як раздабрухаецца, а прыпомніць старыну, так вось кажэ: гэй!.. гэй… брацікі, німашака на сьвеці, як то калісь, слаунай памяці, за гатманшчыны! Як баш — войско нашае сабярэцца у кучу. Ні знало яно што то — «стой» і «ні шавяліся.» Бывала, пры Хмельніцкім атамане стоупіцца над ясным украінскім небам сіла казацкая, — полкі Чэрнаморскі, Полтаускі, Гуманскі, Граняускі, Пятыгорскі і Каняускі. Казакі у шапках сівых с краснымі галавіцамі — вось мак, цьвітуць. Ураднікі на коніках фінцыць, сотнікі вусікі круцяць, а ассаулы губы дуюць. Так бывала мудра разсказуе, што і сьцяміцца ні змога.

Сабковіч. Ну, дык што… а у Вільні што ты бачыу? —

Пятрук. Эт!.. што бачыу, то ні было чаму дзівіцца. Муштраваліся, здаецца, і дружна, вось арэх згрыз, да куды ім… Прауда, яны паубіраушыся, як дзедавы казакі, у шпанцэрках, але на што ім папрышывалі хвосьцікі с чырвонымі беражкамі — мэрам у шчыглікау? Цераз плечы перавешаны у іх белы стрычкі, а на галавах такія шапкі, як макатры. Але-ж то мне было вельмі дзіуна, што на перадзі у тых шапках вось галавешкі стырчэлі, на лбе якаясь у іх птушка із масендза да з двумя галавамі — ні ведама якая: — ні сыч, ці сова, ці загуменная варона. Бог яе згадау-бы. Ото-ж яны так стаялі у кучы, рушніцы паставіушы у казялкі, мауляу чумакі, калі на папасе саганчыкі с кашай над агнем вешаюць. Аж адным разам выеждвае з завулку якісь старшы; як крыкнуу — гэй! Так усе скочылі, схвацілісь за рушніцы і сталі роуна, хоця ты нітку працягні. Гляджу я на старшаго, — зьлез ен з каламажкі. Эт! — такі самы пранцуз, толькі брухатшы, цераз плечы перавешана сіняя стрычка, на грудзях навешана цацак і мендалей жыдоускіх, так што ен выгледау рабы, мэрам стракатая панская ялаука. На галаве яго то такая шапка, як заслонка ад печы. Чалавек якісь ні тутэйшы, ні рускай пароды, а з-за мора. Але ні была-бы заморская штука — хоць старшы да рукі меу крыху прыдоугі; як стаяу гдзе-сь на квацеры, то падхваціу пявуна дый схавау у шапку. Ні сьцяміу, дурны, што ен, хвост с шапкі выставіушы, усе ім віляе. Як баш, падышоу бліжэй да пранцузау, то адзін скочыу