Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/85

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пані-гаспадыні, трымаючы левую руку у кішані, а правую, як-бы ні хочучы, цісну ей ручку так — па-панску, і кажу праз нос: коман ва, як здароуечко, як ідзе гаспадарка і так далей, — цікавасьць… Дык што-ж… пасьля падыходжу да гаспадара, с каторым, як роуны з роуным, цалуюся; далей, усунуушы ужо абедзьве рукі у кішэні і, як-бы ні хочучы, бразгаю сумысьля усыпаным туды золатам, навокал з гары узіраюся і с павагаю… дык што-ж… ківаю галавою адным ніжэй, другім меньш нізка — павэдля багацця і становішча іх, дык што-ж… Потым іду да паненак і, як-бы нінарокам, кідаю залатую манэту на зямлю, і раблю гэта, ведама, тады, калі блізка, дык што-ж… льокай круціцца; ен, падбегшы, падымае грошы і хочэ мне аддаць, — тады я спакойна, арыстократычна кажу: «пакінь гэта сабе, даражэнькі», і… дык што-ж… Як-бы нічога ні было, пачынаю с паненкамі… дык што-ж… жартаваць, бразгаючы усе золатом у кішэнях; вяду гутарку а пагодзе, апратках, хлапцох, ці аб нечым падобным, дык што-ж… А! а! ці ты ведаеш, сястрыца, што я ужо і контраданса умею скакаць… Дрыгальскі мяне крыху падмуштравау, толькі другая хвігура неяк нідобра ідзе. Паглядзі, мая даражэнькая, шакжа-ж ты шмат бачыла скокау, дык што… дык можаш па праудзі асудзіць… (пачынае скакаць і пяе):

Сабковіч (Дуэт) Тра-ля-ля-ля, тра-ля-ля-ля!
Стань ля боку, угледзься здаля
Да паставы, да натуры…

Даміцэля.Чысты мех з мядзьвежай скуры.

Сабковіч.Дык што-ж… Суд крыху застрогі,
Глянь! Як поузам ходзяць ногі,
Стан схілісты і павабны…

Даміцэля.Ах, які-ж ты увесь нізграбны!

Сабковіч і Даміцэля (разам).
Перабіра ты сярдзіта,
Кпіш без літасьці і квіта!
Мяне знаюць ні такія,
Так скачу, як і другія.
Не да скокау ты суджоны,
Да сахі і да бароны:
Ногі крывы, як кавелы,
Значна, што з Смаргонскай школы.

(Скачучы, прыбліжаецца да дзьвярэй, што знаходзяцца прост сцэны і, штурхнуушыся аб парабка Пятрука, што у гэты момант уваходзяць, падае на землю).

ЗЬЯВА II-ая.

Тыя самыя і Пятрук парабак.

Сабковіч.Вось уцяу! аж цемна у воку;
Ах, чорт лысы ды шалены!
Стой тут! З мейсца ані кроку!