Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/84

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ен з ніжэйшаго стану, то павінен, прынамсі, мець славу вучонаго і разумнаго, — інакш той стан, да катораго належыць паненка, будзе крычаць, што гэта мэзальянс і адгаворыць ні толькі бацькоу, але і паненку, калі-б ты нават ей і падабауся. Другое, — трэба, каб кавалер быу адукаваны, калі ні лепш за паненку, дык і ні горш, гэта дзеля таго, каб ей ні было сорамна за свайго мужа. Трэццяе і самае важнае, — каб той, што залецаецца, меу добрую славу у людзей; — а ты, мой брацейка, — даруй, што прауду скажу, — ні можаш пахваліцца ні першым, ні другім, ні трэццім.

Сабковіч. Дык што-ж… цікавасьць… Адным словам разабью усе твае наймудрэйшыя довады: маю грошы, — а грошы цяперака для усіх станау натта ласая рэч. (Стукаючы па кішэні, пяе):

Грошы ўсім кусочак ласы,
Хоць хто мае іх даволі,
Усе-ж к ім прэ, як да каубасы,
Калі убачэ у каго болей.
Вось ліхвяр, што кублы мае
Поуны золатам набіты,
Блізкіх, дальшых абірае,
Век працэнтамі ні сыты.
А паны ясне-вяльможны,
Хоць дабра, зямлі шмат маюць,
Так жывуць неасцярожна:
У ліхвяроу дапазычаюць.

Ксендз, поп, рабін, хоць набожны,
Усе у здарэнню гэтым роуны:
Любіць золато з іх кожны,
Гоне у стан яго духоуны.
Любяць золата і суддзі:
Як хто у іхні улезе краты,
Хай ні дасьць — віноуным будзе,
А як дасьць — ні вінаваты.
Ліхвярамі суддзі нашы
І паны, і стан духоуны,
І дзеучат дукат ні страшэ:
Любяць золато усе роуна.

(Гаворыць). Дык што ж…

Даміцэля. Прауда. У цяперашніх цяжкіх часах шмат паненак, заплюшчыушы вочы, пайшло бы за багаццем, але шчасьця і дабра ад гэтаго німа чаго і спадзевацца: усе жыцце ваша атруцілося-бы сваркамі ды калатней. Панна Адэля ні такая. Каб меу нават багацце Крэза, то і тады-б яе да сябе ні прынадзіу; яна шукае чагосьці іншаго, большаго за золато.

Сабковіч. Цікавасьць!.. Чаго-ж гэта?..

Даміцэля. Я табе ужо казала аб гэтым і магу у некалькіх словах сказаць яшчэ раз: добрай славы у людзей, навукі, адукацыі і полеру, дзякуючы каторым ты ні сароміу-бы таго стану, да катораго яна належыць.

Сабковіч. Э! пляцеш, мая даражэнькая. Дык што-ж… Каб я ні меу розуму, то і грошай ні сабрау-бы. Што датычэ якогасьці тамака полеру, катораго быццам, як ты кажаш, мне бракуе, — яго старчыць для мяне: усюдых патраплю вясьці сябе ні горш за якога лішне разумнаго с пустымі кішэнямі, — дык што-ж… Ось, напрыклад, шумна уходжу да панскае салі поунай гасьцей, — дык што-ж… прыбліжаюся да