Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕЯ ПЕРШАЯ.


(Сцэна прэдстауляе нівялічкі пакой, у каторым направа — два вокны, налева і прост — дзьверы. З левай стараны — стол, на каторым Даміцэля прасуе (гладзіць) хустачку для брата. Сабковіч зусім ужо апрануты і толькі без фрака, каторы вісіць на крэсьлі, — пакручываецца і узіраецца у туалетавае люстэрко, а пасьля бразгае грашыма у кішані і сьпевае):

ЗЬЯВА I.

(Сабковіч — Даміцэля).

Сабковіч.Маю грошы, маю я,
Мне ніхто тут ні рауня;
Прад маей машонкай поунай
Гнецца роуны і ні роуны.
Як ганяу скаціну у лес,
Кожны чуць ні с фігай лез,
А як стау багат сягоння,
Бьюць паклон мне па паклоне.
Ці дауно там ясны пан
Дууся, як парожны жбан?
Знай, як льокая, частуе, —
Цяпер лашчыцца, цалуе.

І паненкі, ці дауно
Усе сьмеяліся у вадно, —
Сення, бач, глядзяць мілютка,
Бразну — дзын, зьбягуцца хутка.
Пісар, войт ці аканом
Называлі балваном, —
Як пачулі толькі грошы,
То знайшлі й розум харошы.
Хто маю хацінку знау?
Сьлед к ей зеллем зарастаў;
Сення-ж повен і дзядзінец,
А усе сьцежкі — як гасьцінец.

(Гаворыць). Дык што-ж… ці-ж я ні прыгожы хлапец? (Круціцца па пакоі). Паузірайся, сястрыца… Цяперака, як прычаплю поупэруку, мая Адэльця напэуна з радасьцю пойдзе за мяне… дык што-ж…

Даміцэля. Ці ні пасьпяшыуся, мой даражэнькі, называць яе сваею, — ні будзь такім пэуным, каб ні ашукацца…

Сабковіч. Дык што-ж… або-ж я ні маю грошай?..

Даміцэля. Мне здаецца, з дзяучынай добраго роду і багатай на усе, трэба мець яшчэ нешта, апроч гроша.

Сабковіч. Цікавасьць! Дык што-ж… чаго-ж гэта яшчэ патрэба?

Даміцэля. Перш-на-перш, мой даражэнькі, — кавалер, што залецаецца да паненкі, павінен быць таго самаго стану, як і яна; — калі-ж