Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Манька. Хто цябе ведае! Можэ і гэта бывае, як я ні бачу… Ты-ж так дауно ні быу!..

Міхалка. Пакуль ні бачыла — ні кажы! Можэ с часамі будзе, а пакуль што — не.

Манька. С часам? гэта будзе?.. Вось як! Ты мне гэта гаворыш! Значыцца, ты мяне ні любіш! Значыць, ты ашукау мяне!

Міхалка. Ды кінь рабіць трагедыі без патрэбы! Ведама, што німа нічога вечнаго! [Ідзе у сярэднія дзьверы].

Манька (седае на крэсло і голасна пачынае плакаць).

Міхалка (затрымліваецца на сцэне). Ну, і пачалося!.. Чаго я, дурны, прылез сюды?!

Манька. Але!.. «Чаго прылез!»… «Чаго прылез!»… — Раней прыходзіу кожны дзень, а нават і два разы у дзень, а цяпер — «чаго прылез!…» Эх! прауду людзі казалі, перасьцерагалі: ні вер яму, ні вер!.. Вось маю за гэта, што ні паслухала добрай рады!

Міхалка (іранічна). Але, трэба было слухаць апаша Грышкі, або сваей разумнінькай сястрычкі, тады-бы добра было!

Манька. А ведама, што горэй ні было-б!

Міхалка (я. в.). Але… але…

Манька. Нідауна я даведалася, — чаму-ж ты нічога ні казау? — шго у гэтым тыдні ты ужо паедзеш… Гэта прауда?

Міхалка. Але… Прауда. А ні казау, бо сам добра ні ведау, калі паеду.

Манька. Ага! А я аб гэтым даведываюся ад чужых людзёй, — а ты маўчыш!… Ты хацеу уцячы ад мяне, — вось які ты! А ты-ж колькі разоу казау, што ні паедзеш!

Міхалка. Яшчэ чаго! Ты-б мо’ хацела, каб я для цябе і унівэрсытэту ні кончыу? Набяры-ж ты розуму! Ці ты ведаеш, што гаворыш?

Манька. Ты-ж абецау, што шлюб возьмем і паедзем разам.

Міхалка. Ізноу свае! Усе толькі адно: шлюб ды шлюб! Для цябе усе глупство, хай усе прападзе, ніхай нават сьвет да гары нагамі перавернецца, каб толькі шлюб быу!

Манька. На што-ж ты сам казау?

Міхалка. Э, пасьпеем з гэтым шлюбам!.. Але скажы сама, які гэта сэнс мае? Сама ты ні раз казала, што я благі, што я табе атруціу жыцце… А іншы зноу раз кажэш: а рабі тое, а гэтаго ні рабі, а на што табе гэтыя прыяцелі — адным словам, пачынаеш мне накідаць сваю волю… А ведай, каханінькая, што я вельмі ні люблю, як мяне вучаць, што трэба рабіць, а што ні трэба, а асабліва, калі такія навукі даеш мне ты!.. Дык вось… на якое ліхо гэты шлюб?

Манька (сумна). Інакш ты калісь гаварыу са мной, інакш! Што-ж, німа дзіва: надаела я ужо табе і ідзеш шукаць іншай. Што-ж,