Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/71

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА III.

Гаспадыня і Галубоускі (сьпіць на крэслі).

Гаспадыня. Я ужо колькі разоу казала Галубоускаму, каб так ні напівауся! Ізноу пьяны! Сабраліся госьці, а ен сядзіць, налізаушыся, як шавец!.. Э, годзе ужо гэтаго! найму фартэпьян, пасаджу якогась музыканта, а Галубоускаго з гэтым гармонікам вон выганю!

Галубоускі (цалуючы яе у руку). Панічка! ні выганяце! Гдзе-ж я падзенуся? (С пьянымі сьлязьмі у голасе). Жонка выгнала, пані выгане, — хіба пятлю на шыю!.. А гэта… як жа-ж ні піць, калі такі добры пан, гарэлкі дае, ласкава гаворыць…

Гаспадыня. Ну, йдзі у складзік, прасьпіся! (Ідзе у дзьверы на лева).

Галубоускі. Не, я пайду зайграю! (Бярэ гармонік і ідзе у сярэдзіну).

ЗЬЯВА IV.

Манька і Міхалка [уходзяць пасьля паузы].

Міхалка. Ну, чаго хочэш?

Манька. Чаму-ж так доуга ні прыходзіу? га?

Міхалка. Ці-ж доуга? Здаецца — не.

Манька. Не? Гэта-ж будзе ужо каля двох тыдняу!

Міхалка (няшчырым тонам). Вось як! Ці-ж гэтулькі будзе?

Манька. Калісь ты часьцей прыходзіу. Мусіць часу ні меу?

Міхалка (я. в.). Але… але… Ні меу.

Манька. Міхась! каточак! я маю да цябе просьбу…

Міхалка. Ну?

Манька. Ні пі! Я так ні люблю, як ты пьяны!.. Мы так дауно ні бачыліся, — вось пасядзім, пагутарым, раскажэш мне, што ты рабіу, а яны ніхай сабе пьюць… Добра? Я цябе вельмі прашу…

Міхалка. Вось табе маеш!.. А чаго-ж я сюды прыйшоў?

Манька. Што?! Ты, значыць, прыходзіш сюды для гэтай паганай гарэлкі, а ні дзеля мяне?

Міхалка. Ды і да цябе прыходжу і выпіць с прыяцелямі прыходжу… Адно аднаму ні перашкаджае.

Манька. Але… Для цябе твае прыяцелі і гарэлка даражэйшыя за мяне? Каб іх! (Плачэ).

Міхалка. Вось маеш! Ізноу сьлезы!.. Ну, скажы сама: ці-ж ты ні дурная? Ну, чаго ты плачэш? есьць чаго? Што я прыйшоу трохі выпіць, закусіць?.. Каб я з іншымі дзеучатамі задавауся, — тады іншая справа!..