Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/73

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шукай! шукай! я за табой ні паганюся… Ідзі! шукай!.. (Пачынае плакаць).

Міхалка. О! ізноу сьлезы!.. С табой зусім нельга пагутарыць спакойна!..

Сьцепан (за сцэнай). Міхась! Хадзі сюды!

Міхалка (крычыць у другі пакой). Зара! (Да Манькі). І ты дзівішся, што я табе раней ні сказау, што паеду. Каб сказау раней, дык раней пачаліся бы гэтыя сцэны ды сьлезы!.. (Са злосьцю). Ах, надаело мне усе гэта! (Падходзіць да сярэдніх дзьвярэй і кажэ за сцэну). Эй! хлопцы! я іду адсюль, а вы — як сабе хочэце!.. Што?.. Іду! ні хачу тутака заставацца!..

ЗЬЯВА V.

Тыя-ж, Сьцепан, Лекдугна і інш. [уходзяць], пасьля гаспадыня.

Лекдугна. Што? Чаму?

Сьцепан. Куды-ж ты хочэш ісьці?.. (Пабачыушы, што Манька плачэ). А! чаго ж Манечка плачэ? (Да Манькі). Ну, ні трэба плакаць, бо ні пекна будзеце выгледаць: вочкі будуць чырвонінькія і носік чырвонінькі… (Да хлапцоу). Ну, як ісьці, дык ісьці! Пойдзем!

Гаспадыня (увайшла пры апошніх словах Сьцепана). Эх, гэтая Манька зауседы папсуе інтэрас!..

Сьцепан. Але і Манечку бярэм с сабой!.. Пані гаспадыня! добра?

Гаспадыня. А ніхай сабе ідзе!.. Толькі чаму-ж вам тут ні застацца? Усе, чаго захочы́це, есьць, а чаго німа — прынесьці можна…

Сьцепан. Дык вось Міхалка… (Да Міхалкі). Міхась, а? Можэ застанемся?

Міхалка. Як хочэце!.. Я — іду!

Сьцепан. Ну, калі так, дык пойдзем! (Да Манькі). Панна Маня! Апранайцеся! Хутчэй!

Манька. Ах, так? Ты ад мяне уцекаеш? Добра… (Сядае).

Сьцепан. Ну, пойдзем ужо, шкада часу! (Да Манькі). Пойдзем!

Манька. Я ні пайду!

Сьцепан і Лекдугна

Манька. Ні хачу! Ні пайду! Адчапіцеся!

Сьцепан (разводзючы рукамі). Ну, калі так, дык нічога ні парадзімо… Ну, марш, дзеткі! Да пабачэння, панна Маня! Бывайце здаровы, пані гаспадыня! (Пяе): Allons enfants de la patrie… (Сьпеваючы, усе выходзяць на вуліцу).