Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Галубоускі. Дауно ужо душыць… тут душыць… паміраць трэба…

Лекдугна. Паміраць?.. Хэ-хэ!.. паміраць?! што — сьмерць? Глупство! Ты, Галубоускі, безсьмяротны! Толькі ты павінен пісаць… Пішы, Галубоускі! [бярэ чарку]. Пі, Галубоускі!

Манька. Ці пан Лекдугна ні бачыу сягоння Міхася?

Лекдугна. Э? (жартуючы сьпевае): Як толькі бачу сьвет…

Манька. Я ні жартую! Бачылі, ці не?

Лекдугна. Не, ні бачыу, Манечка!

Манька. Ці гэта прауда, што я чула: што яму ужо трэба ехаць на універсытэт?

Лекдугна. О, дауно ужо пара, толькі наш брат ні натта любіць сьпешацца: пасьпяшыш — людзей насьмяшыш! А ці-ж ен нічога яшчэ ні казау, што у канцы гэтаго тыдня паедзе?

Манька (спалохаушыся). У канцы тыдня?

Лекдугна. Нічога ні казау? Хм, дзіуна! (Падыходзіць да яе). А што? Сумнінька будзе без Міхася? Іншыя пацешаць… (Хочэ яе обняць).

Манька (адпіхаючы яго). Што вы робіце! Кіньце!

Лекдугна. Чаму? Галубоускі Міхасю ні скажэ, а гаспадыня сьпіць…

Манька (я. в.). Дык што?! А я ні хачу!

Лекдугна. Ні хочэш — як сабе хочэш!.. Ты думаеш, што Міхась так сама табе верны, як ты яму?

Манька. Я ведаю…

Лекдугна. Нічога ты ні ведаеш, зязюлечка! (Хочэ пагладзіць яе пад бараду).

Манька. Што вы?! пан Лекдугна!

ЗЬЯВА II.

Тыя-ж, Міхалка, Сьцепан і 2 інш. госьці.

Сьцепан (увайшоу першы і пабачыў гэст Легдугны). А, Лекдугначка! што я бачу! Ты хіба памыліуся! Табе, мусіць, здавалося, што Манечка — муза олімпійская!.. (Да гаспадыні): Добры вечар, пані гаспадыня!

Гаспадыня (прачнуушыся). Добры вечар… Добры вечар…

Сьцепан. Хадзеце, хлопцы у гэты пакой, там спакайней будзе! (Ідуць у сярэдзіну, за імі Міхалка).

Лекдугна (затрымліве Міхалку). Ты, крый Божэ, ні думай, што я… Я так… толькі жартам, бо я трохі ужо… Я цябе перапрашаю…

Міхалка. Што ты!.. Глупство! ды мне усе роуна!

Лекдугна (зьдзівіушыся). Усе роуна?!

Міхалка. Але. Ну, пойдзем да іх! (Выходзяць у сярэдзіну).