Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/69

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АКТ III.


Рэч дзеяцца пару месяцау пасьля. Дэкорацыя тая-ж самая. Вечар. Лямпы запалены. Гаспадыня дрэмле на крэсьлі за буфэтам. Манька сядзіць з другой стараны буфэту і нешта шые. Лекдугна і Галубоускі сідзяць і пьюць.

ЗЬЯВА I.

Гаспадыня, Манька, Лекдугна і Галубоускі.

Лекдугна (пьяны). Пі, Галубоускі!

Галубоускі (ікае). Нне… магу!..

Лекдугна. Ты, Галубоускі, мастак, ты — артыст. У цябе душа ні такая, як у іншых людзей, у цябе душа, як гарфа Эольская. Легінькі дмух ветра, кожнае дрыгненне чалавечаго сэрца адзываюцца на струнах душы тваей, Галубоускі! Ты, Галубоускі, павінен пісаць, ты напішэш вялікую рэч! Увесь сьвет пахіліць голавы перад табой, Галубоускі!.. І чаму ты ні пішэш, Галубоускі?

Галубоускі. Я пісау. У канцэлярыі пісау. 30 рублеу брау. Піць пачау. С канцэлярыі выгналі… і жонка выгнала…

Лекдугна. А вось: жонка, Галубоускі! Што жонка, Галубоускі? Для такіх людзей, як ты і я, німа жонкі, Галубоускі! Ты, Галубоускі, павінен ісьці праз жыцце, як праз усеянную кветкамі сенажаць… Сарвау кветку, катора да спадобы — і далей ідзі… Сарвау кветку — і далей ідзі!.. Сарвау кветку — і далей ідзі!.. А жонка? — Адна есьць жонка для такіх людзей, як ты і я, Галубоускі, — гэта мастацтво, штукарство — вось твая жонка, Галубоускі!

Галубоускі. Была адна, і тая прагнала, з іншым зыйшлася. Цяпер намауляе хэуру, каб мяне с таго сьвету згладзіць, каб, значыць, замуж магла пайсьці… Але я ні дамся…

Лекдугна. Кінь, Галубоускі, аб гэтай бабе!.. Ні дамся! — вось наш кліч! Але, але, ні даймося!.. Усе крычаць, паказваюць пальцамі: вось пьяніца! пьяніца! Дык што, што пьяніца? Якое вы маеце право крычаць: пьяніца? Што вас многа цьвярозых, а я адзін пьяны?.. А ведаеш ты, Галубоускі, што значыць: адзін?.. Ібсэн добра сказау: найдужэйшы той, хто адзін… Вось як!.. Дык што, што крычаць? — Ніхай крычаць, бьюць, хай душаць нават, а ты — адзін!..