Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/66

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Міхалка (падыходзіць да Манькі). Я пад вечар прыду. Бывай здарова, Манечка!

Манька. Прыдзі!

Міхалка. Прыду. (Выходзіць).

ЗЬЯВА IX.

Манька, гаспадыня, госьці, Галубоускі.

Гаспадыня (уходзіць с ключамі у руцэ). Можэ паночкі пойдзеце у гэты пакой (паказывае на сярэднія дзьверы), бо тут яшчэ ні прыбрана. (Адчыняе буфэт).

Госьці. Добра. (Ідуць у другі пакой).

Галубоускі (спатыкае іх у дзьверах другога пакою). Дзень добры, паночкі! Паночкі сягоння раненька!

1 госьць. Як маешся, стары пьяніца! (Ідуць за сцэну).

Гаспадыня (ідзе за імі). Во, сядайце там, паночкі! Зара усе будзе пададзено.

ЗЬЯВА X.

Манька, пасьля Грышка.

Манька (астаушыся на сцэне адна, ізноу пачынае мыць шклянкі, выціраць талеркі і т. п.).

Грышка (уходзіць пасьля паузы. Манька яго ні бачыць).

Грышка. Маня!

Манька (спалохаушыся). Ах!

Грышка (падыходзіць бліжэй да яе). Маня! Гневаешся?

Манька. Чаго прыйшоу, разбойнік? Чаго ад мяне хочэш? Вон!

Грышка. Вон?! Не, брат, тут кожны мае право зайсьці: так сама я, як гэтыя (паказывае на другі пакой), як і гэты твой паніч — як усе. Кожны пан за свае грошы.

Манька. Вон! Чаго прыстау ты да мяне?

Грышка. Чаго прыстау? Ты добра ведаеш, чаго прыстау… Чаму ты цяпер ні такая, як раней была?.. Памятаеш, калісь, як я цябе толькі спазнау? Тады ты інакш са мной гаварыла! Ты раз нават казала, што любіш мяне, памятаеш?

Манька. Адчапіся!.. Я тады сама ні ведала, што казала. Я тады прыехала з вескі, — я была як адурэушы…

Грышка. Як адурэушы? — Не! гэта ты цяпер, бытцым адурэушы. (Зло сьмяецца). Хэ-хэ! Спадабауся табе гэты… гэты студэнт! Я яму