Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/65

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

место, у лес. Я хадзіу і думау, што гэта са мной робіцца?.. Я усе думау аб табе… Я ні мог дачэкацца той часіны, калі ізноу цябе пабачу. Нарэшці я прыйшоу сюда, пад гэты вокны. Гляджу: ваконніцы адчынены. Вось, думаю, добра!..
Манечка! а ты ці думала аба мне хоць трошачкі? (Абыймае яе).

Манька. Думала. Я цябе сьніла.

Міхалка. Сьніла? як? скажы!

Манька (саромліва сьмяецца). Ні скажу… Ні магу…

Міхалка. Ах ты, даражэнькая мая Манечка!.. — Але чаму-ж ты нічога ні ясі?

Манька. А ты? Вось маеш гэты кавалачак… смачны… (Дае яму цястко).

Міхалка. Не, ні так!.. Калі смачны, ніхай будзе яшчэ смачнейшы! (Дае ей цястко у зубы). Вось гэтак, бяры у зубкі, трымай… (Нахіляецца над ей и адгрызае з ей вусн поу цястка). Вось так… (Ядуць, сьмяюцца, цалуюцца).

Манька. Я цябе буду карміць, бо бачу, што ты ні хочаш нічога есьці.

Міхалка. Добра, так як раней… Хадзі, сядай, птушачка, на маі калены!.. (Саджае яе сабе на калены).

Галубоускі (уходзіць. Пабачыушы у чым справа, закашляу, адвярнууся, каб ні глядзець, падняу с падлогі гармоніку і пайшоу у сярэднія дзьверы).

Манька (засароміушыся). Пабачыу?

Міхалка. Нічога! Ен у сваім жыцці ні гэткія рэчы бачыу!

Манька (прыпомніушы). А!.. а я забылася зусім: як-жа рука? баліць?

Міхалка. Глупство… Трошачкі…

Манька. Можэ трэба перавязаць… Дай, я перавяжу.

Міхалка. Не, ні трэба. Добра будзе.

Манька. Ах, як я учора страшэнна спалохалася! Такі разбойнік!.. Каб трапіу у сэрцо, дык мог-бы забіць на сьмерць!

Міхалка. А табе было-б шкада?

Манька. Ведама! Яшчэ пытаецца!

Міхалка. Птушачка мая даражэнькая! (Туліць яе да сябе).

ЗЬЯВА VIII.

Тыя-ж і 2 госьці (уходзяць).

1 госьць (да Манькі). Што, яшчэ нічога німа?

Манька (падбегае да дзьвярэй налева). Пані гаспадыня, а пані гаспадыня! Госьці прыйшлі! Трэба адчыняць буфэт!