Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/64

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ЗЬЯВА VII.

Манька, Міхалка, пасьля Галубоускі.

Міхалка (уходзіць з нейкімі пачкамі-торбачкамі). Дзень добры, Манечка!

Манька. Добры дзень, пан Міхал!

Міхалка. А? ізноу: пан Міхал?.. Забылася?

Манька. Калі неяк так… сорамна казаць.

Міхалка. Ну, Манечка, ні сорамна!.. Кажы: Міхась, Міхалка, — як хочэш, толькі ні «пан Міхал»…

Манька. Міхась… калі далібог ні магу…

Міхалка. Ну вось сказала «Міхась» — і добра! А учора ты мне казала: Міхась, — і ні саромілася…

Манька. Бо учора я… (сароміцца) была пьяная… Фу!.. — (Паказываючы на прынесенныя Міхалкай пачкі). Што гэта пан Міхал…

Міхалка. Што?!

Манька (папрауляецца). Што гэта Міхась прынес?

Міхалка. А вось зара пабачым… (Разьвязывае торбачкі). Вось гэта яблыкі, а тут вось цясткі, а гэта цукеркі…

Манька. На што гэта?

Міхалка. Будзем есьці.

Манька. Ні трэба было… Шкада грошы…

Міхалка. Пустое… Маеш, бяры, Манечка!

Манька (бярэ цястко і есьць). Гэта мусіць шмат каштавало?

Міхалка. Глупство… — Ведаеш што, Манечка: ці ні знойдзецца у вас гарбаты?

Манька. Есьць. У гаспадыні у пакою кіпіць самавар…

Міхалка (затрымлівае яе). Цс!.. ні хачу, каб гаспадыня…

Манька. Нічога… Яна яшчэ сьпіць. (Ідзе у дзьверы налева).

Міхалка (астаушыся азін, бярэ з буфэту пустыя талеркі, старанна раскладывае на іх свой трактамэнт і ставіць на стале).

Манька (варочаецца з 2-ма шклянкамі гарбаты). Як бачу, то пан Міхал ласун.

Міхалка. Ласун, — толькі ні «пан Міхал», а я — Міхаська.

Манька. Ну… Міхась… (П‘юць гарбату і закусываюць).

Міхалка. Як гэта чалавек ніколі ні згадае, дзе яго шчасьце! — Калі учора цягнуу мяне сюды Сьцепан, я ні хацеу ісьці, думау ужо пайсьці дамоу спаць… А вось, што суджэно, таго ні мінаваць! — Прыйшоу сюды, пабачыў цябе, пазнауся с табой, закахауся…

Манька (ні веручы). Ну, так адразу і закахауся!

Міхалка. Вер мне, Манечка, што так! Я ад учора… ды не! — я ад сягонняшней начы як дурны. Я сягоння ні спау. Я пайшоу за