Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/63

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Юлька. Дурная! Чаго табе?.. Калі ен закахаушыся, дык ты павінна за нос вадзіць яго, трэба толькі умець з мужчынамі…

Вось скажу табе прауду: ен прыслау мяне сюды, каб я пагаварыла с табой, даведалася, ці ты гневаешся на яго за учарашняе [дастае с торбачкі грошы] і вось прысылае табе дзесяць рублеу на блюзку…

Манька. Ні хочу ягоных грошы, ні трэба!

Юлька. Дурная! чаму?

Манька. Бо ен мне ні падабаецца… Жулік!

Юлька. Ну, вось табе маеш!.. Эх, ты дурная, Манька! Што-ж ты думаеш, што лепшаго знойдзеш? Ні кожная гэтакае шчасьце мае, як Степка або Юзя… Ну, на! бяры!.. [Манька ні бярэ грошы]. Ну, як хочэш! Глядзі, каб ні шкадавала!.. Ну, і думаеш далей задавацца с сваімі студэнтамі?

Манька. Я нічога ні ведаю… [Пауза]. Пан Міхал мне вельмі спадабауся…

Юлька. Які пан Міхал?

Манька. Дык вось той, што учора… Ен такі… да іншых ні падобны, дэлікатны такі…

Юлька. Эх, з гэтых знаемасьцяу дабра ні будзе!..

Манька. Мне нічога ні трэба. [Ідзе да вакна].

Юлька. Як, ні трэба!? А блюзку купіць трэба? а боцікі купіць трэба? а капялюш купіць трэба? Хіба-ж ні зауседы будзеш хадзіць абарваная, у хустачцы, як цяпер! А с пяці рублеу, каторыя плоціць табе у месяц гаспадыня. усяго гэтаго ні зробіш.

Манька (ні слухае яе і глядзіць у вакно).

Юлька (ізноу дае ей грошы). На, маеш, бяры, а то пасьля пашкадуеш!

Манька (гледзючы праз вакно). О! ен ідзе! Глянь — гэта ен!

Юлька. Хто такі?

Манька. Міхась… Вось сюды… Здаецца, сюды ідзе!..

Юлька. Здурэла!.. Эх, дурная, дурная! Калі ты набярэшся розуму?! [Устае]. Ну, я іду ужо, а ты добра падумай аб тым, што я казала… Бывай здарова! [Выходзіць].

ЗЬЯВА VI.

Манька [адна].

Манька (астаушыся адна, адчыняе вакно і гаворэ за сцэну). Дзень добры!.. Што?.. Не, нікагусенькі!.. Чаму-ж не, толькі у нас яшчэ усе зачынено, бо гаспадыня сьпіць… Добра!.. (Злазе з вакна і бяжыць да дзьвярэй).