Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/58

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Галубоускі (выходзіць праз дзьверы управа).

ЗЬЯВА IX.

Манька і Міхалка (уходзяць).

Міхалка (апранаецца у пакінутую на сцэне марынарку).

Манька. Вельмі баліць?

Міхалка. Э, глупство!.. Зусім ні баліць.

Манька. Ні прауда. Вы толькі так кажыце.

Міхалка. Ды німа аб чым казаць.

Манька. Усяму… гэтаму… мая віна… (пачынае плакаць).

Міхалка. Дзетачка! супакойся! Што ты?! Кінь плакаць. Ды я для цябе ні толькі руку-бы пад нож падставіу, а з галавой у агонь кінууся-б.

Манька (усьміхаючыся праз сьлезы). Ці прауда?

Міхалка (абыймае яе). Манечка даражэнькая! птушачка белінькая! я-ж люблю цябе! (Хочэ яе пацалаваць).

Манька (легка баронючыся). Ці-ж гэта прауда? Вы-ж толькі сягоння нідауна мяне спазналі…

Міхалка. Манечка! Каб закахацца, ні трэба, як кажуць, зьесьці супольна бочкі солі… Іншы раз хопіць аднэй мінуты… Адзін момэнт кароценькі, адзін зірк вокам — і сэрцо зашчэміць… аж затрасешся, аж мурашкі прабягуць па сьпіне!..

С першаго таго момэнту, як я цябе пабачыу… як ты прыйшла тут да нашаго століка, мяне нешта кальнуло у сэрцо… Адразу я пачуу да цябе дзіуную сымпатыю…

Манька. І я так сама.

Міхалка (з радасьцю). Прауда?! О, Манечка! вось бачыш — значыцца нам так суджано… Мая салодзенькая, каточак мой! (абыймае яе і цалуе).

ЗЬЯВА X.

Тыя-ж, Сьцепан, Лекдугна (уходзяць), пасля Гаспадыня і Галубоускі.

Сьцепан. О, браво! наш рыцар часу ні траціць! Зара пасьля турніру дастае награду ад дамы свайго сэрца!

Міхалка. Ідзі да чорта!

Лекдугна. Ну, дзеля гэтаго варта яшчэ выпіць… (Клічэ): Галубоускі!

Гаспадыня (уходзіць). Паночкі! ужо позна! ужо зачынено!

Галубоускі (уходзіць, бярэ гармонік і сядае у куце).