Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Манька. Фэ, я ні люблю гарэлкі. Хіба нешта салодкае…

Сьцепан. Салодкае? Добра. Зара будзе. (Ідзе да буфэту).

Міхалка. Як жа-ж панне Мані падабаецца тут?

Манька. Нічога…

Міхалка. Весяла? Гасьцей шмат?

Манька. Ні зауседы… Есць іншыя дэлікатныя, а іншыя натта прыстаюць.

Міхалка. Хэ-хэ! Прыстаюць, бо панна Маня пекная дзяучына…

Манька. І пан жартуе. Такая я, як і іншыя.

Грышка (ад ухода Манькі ні спускае з яе сваіх вачэй. Цяпер пачынае званіць шклянкай аб бутэльку).

Манька (да Міхалкі). Выбачайце, я ураз… (ідзе да Грышкі).

Грышка (хватае яе за руку). Я ні хачу, каб ты там сядзела, чуеш? Я хачу, каб ты тут, каля мяне, сядзела.

Манька (ціха). Яшчэ чаго!? Чаму-ж гэта? Гдзе захачу, там і сядзець буду.

Грышка (горача, ціха). Слухай, кінь, прашу цябе, ні сядзі там, бо у мяне аж у грудзях тут нешта лапочэ… Кажу табе…

Манька. Вось яшчэ якая хванабэрыя!... Што хачу, то і раблю! (Ворочаецца да століка Міхалкі).

Грышка (грозна ей у сьлед). Папамятаеш!!

Сьцепан (тагды, як Манька гутарыла з Грышкай, вярнууся да свайго століка). Ну, сядаймо і будзем піці, есьці, весяліцца!.. (Ставіць на стол новую бутэльку). Вось для цябе, Манечка, салодзенькае, а для нас хай будзе чара горкая, каторую выпьем сягоння да дна.

Міхалка (усьміхаючыся). А заутра «новае жыцце».

Сьцепан. Але!.. Новае жыцце! Ну, дык чаркі у рукі! (пяе).

Чаркі налівай, дружна выпівай,
Усей, браты, душою весяліся!
Чаркі выпівай, тады вось будзе рай,
Тады увесь сьвет гульні нашай дзівіся.
Дзяўчына і віно, ля шчасьця нам дано,
А калі песьня душу весяліць нам, —
Аб смутках забывай, тады сьвет будзе рай,
І шчасьліу ты, як у раю быу Адам!

(У часі гэтай песьні з другога покою высоувываецца Лекдугна; за ім цісьнецца, пакорна усьміхаючыся, Галубоускі і начынае акампаньяваць на гармоніцы. Усе хорам сьпеваюць: Чаркі налівай і т. д. Іншыя госьці глядзяць праз дзьверы).