Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/53

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сьцепан (глядзіць то на Маньку, то на Міхалку, быццым хочучы сказаць апошняму: «А? спадабалася?!» Пасля кароткай паузы, да Манькі). Ну, Манечка, гэта мой найлепшы прыяцель!.. сядай з намі, — выпьем, пагутарым… Ведаеш, мы з Міхалкай сягоння пьем, як шаленыя…

Манька (ні глядзячы на іх). Ні трэба піць, — гэта брыда…

Сьцепан (сьмяецца). «Ні трэба піць?» — ха-ха-ха! Ах, ты мая каханінькая-дурненькая!.. Ну, дык апошні дзень!.. І ты сядай, бо мы зрабілі пастанову, каб гэты дзень скончыць з табой… Эх!.. (пяе): Апошні сення пью дзянечак…

Манька. Цяпер ні магу, — я зара прыйду. (Ідзе да буфэту, бярэ нешта і нясе у другі пакой).

ЗЬЯВА III.

Тыя-ж без Манькі.

Міхалка (гарачымі вачыма глядзіць у след Манькі).

Сьцепан. Ага! заглядзеуся! Што? а? — А ні хацеу ісьці!.. Шкадуеш, што прыйшоу?

Міхалка. Пекная дзяучына!.. Скуль яна тутака? дауно?

Сьцепан. Пачакай, я табе усе разскажу, я ведаю… Яна сірата. Жыла на весцы у цеткі. Старшая сестра дауно ужо тут у аднэй піуной служыць. Вось цетка думае сабе: старшая у месьці, паненкай, у капялюшы ходзіць, жыцце хваліць, ну дык і гэтую павезьлі да места: хай паненкай будзе, на легкае жыцце ідзе… Эх, людзі!.. Яна-ж, бачыш, дзяучына вельмі яшчэ маладая і саромлівая. Ей і падабаецца гэтае іншае, новае, местовае жыцце і пужаець адначасна. Ей і весела тут, гдзе гэтулькі розных людзей што-дзень пераліваецца, і адначасна сумна аднэй, без душы блізкай, без заступніка, дзе кожны легка скрыудзіць можэ, дзе пьяная гутарка ні шкадуе саромлівых вушэй дзявочых — вось як!.. Ды ні яна першая і ні апошняя. Усе гэтак… А усе-ж шкада!..

Ну, усе роуна… (Клічэ): Манечка! Дзе ты?

ЗЬЯВА IV.

Тыя-ж і Манька.

Манька (ідзе з другога пакою). Іду!

Сьцепан. Ну, вось яна… Ну, сядай з намі, мая даражэнькая-пекнінькая, бо нам без цябе сумна.

Манька. Э, пан дык зауседы сьмяецца.

Сьцепан. Ні сьмяюся, далібог!.. Ну, сядай! Чаго выпьеш? Гарэлку будзеш піць, анелачак?