Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/52

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Сьцепан. Нічога!.. Апошні дзень, міленькі, а заутра — новае жыцце!..

Міхалка (як вышэй). Ах, ведаю я гэтае «новае жыцце»!..

Сьцепан. Заутра будзем цьвярозымі людзьмі, а сягоння трэба гэтае пьянство кончыць тутака — Манькай… Эх, пабачыш, якая дзяучына! Ні дзяучына — кветка, васілек! (Да гаспадыні). Панічка! дайце тут нам… ведаеце?.. маю порцыю!

Міхалка. Бачу, што цябе тут добра знаюць… Скуль-жа яна?

Сьцепан. Нідаўна прыехала з вескі… Сьвежынькая, чырвонінькая — яблычко райскае! Наіуненькая, сінявокая — васілёчак, кажу табе! Калі гляджу на яе, здаецца мне, што чую гоман каласістаго жыта, пах палеу зяленых… Э, на што казаць многа!.. сам пабачыш! (Да гаспадыні). Дзе-ж Манечка?

Гаспадыня. Зара прыйдзе, піво гасьцям падае…

Міхалка (сьмяецца). Ты паэт!

Сьцепан. Але… Далібог! Я ні гляджу на яе вокам мужчыны, а толькі вокам паэта…

Міхалка (іронічна сьмяецца). Хэ-хэ-хэ!..

ЗЬЯВА II-ая.

Тыя-ж і Манька.

Манька (уходзіць праз сярэдзіну. Ідзе да буфэту. Гаспадыня нешта там ей гаворыць. Яна бярэ бутэльку, чаркі, талеркі, каб падаць гэта на стол, гдзе сідзяць Сьцепан з Міхалкай).

Сьцепан (да Міхалкі). Далібог! Ні сьмейся! Табе мо, здаецца, што я цынік, а у мяне душа, як у новароджанаго дзіцяці… Далібог!

Міхалка (я. в.). Хэ-хэ-хэ! На што казаць пустое! Я ведаю, хто ты, ты ведаеш, хто я…

Сьцепан. Гэта так… Але я кажу табе зусім шчыра, што на Маньку я гляджу іначай чымсі на іншых дзяучат. Яна… мае у сабе нешта с Форнарыны… Рафаэль!.. памятаеш? — простая дачка якогась пекара, якаясь там Форнарыначка, а ен што зрабіў?! Ці есьць на сьвеці інтэлігэнт, каторы ні знау бы ліку Форнарыны?..

Манька (ставіць на іхні стол бутэльку, чаркі і т. д.).

Сьцепан. А вось і яна — наш цукерачак! Манечка даражэнькая… (Да Міхалкі, трымаючы Маньку за руку). Што? прауду я казау? — Кветка! Вішанька! Цукерачак!..

Манька (засароміушыся, вырывае сваю руку). Ды кіньце!..

Міхалка (глядзіць на Маньку с цікавасьцю; яна яму спадабалася. З яго вуснау зрываецца толькі адзін зык): А-а-а!..

Манька (стаіць, апусьціушы вочы).