Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/51

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АКТ I-шы.


Рэстаран. Налева буфэт з закускамі, бутэлькамі і г. д. За буфэтам дзьверы. Бліжэй — шафа с півам. Пасярэдзіне дзьверы, праз каторыя відаць другі пакой. Направа на першым пляні дзьверы на вуліцу, на другім пляні — вакно. На сцэне столікі крэслы.
Перад тым, як завеса адчынілася, ужо чуваць рэстаранны гоман: нехта крычыць, нехта стукае шклянкай, нехта клічэ „Манька! Манька!“. У другім пакоі іграе на гармоніку і пяе пьяным голасам Галубоускі:

Яна грошы ні узяла, ні узяла, ні узяла,
А па збанку плакала, а па збанку плакала.
Мой зялены збан, збан,
Што разбіу яго пан.

Як завеса адчыніласа, Манька выходзіць з левых дзьвярэй ды йдзе у другі пакой. Пасьля кароткай паузы правыя дзьверы адчыняюцца, уходзіць Сьцепан і кліче кагосьці з вуліцы.

ЗЬЯВА I-ая.

Гаспадыня (за буфэтам), Грышка (за столікам направа), Сьцепан, пасьля Міхалка.

Сцепан. Хадзі! яшчэ рана! Хадзі! кажу табе, што шкадаваць ні будзеш! Ну, дык-жа хадзі… на адну мінуту!.. Выпьем сабе па бутэльцы піва ды пойдзем дамоу!.. Ты толькі паглядзі!..

Міхалка (уходзіць). Ні хочэцца мне ні піва, нічагусенькі! Замарыуся ужо: спаць хочэцца…

Сьцепан. Ды хадзі-ж, кажу, нінадоуга!... Пабачыш, — зьдзівуешся! (да гаспадыні). Добры вечар, пані! (Да Міхалкі). Сядзем тутака, а? (Седаюць каля стала, што пасярэдзіне). Ну, што? выпьем?..

Міхалка (слабовольна усьмехаючыся). Эх, што ты, далібог, са мной робіш! Галава ад учарашняго яшчэ ні у парадку, а мы сягоння пьем ды пьем…