Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/27

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мне, што аб пагодзе напісана у ім болей, як аб чым другім. Значыцца, паглядзім прауды. (Ідзе і дастае з-за абраза календар, адкуль валіцца на зямлю фотаграфія. Паулінка, саскочыўшы з ложка, падбегае падняць яе, але ні пасьпевае).

Сьцепан (падымаючы фотаграфію). А гэта што такое?

Паулінка (хочучы адабраць). Гэта мае. Аддайце мне, тата!

Сьцепан. Я пытаюся — хто гэта?

Паулінка. Ці-ж, тата, ні бачыце?

Сьцепан (са злоснай насьмешкай). Ха-ха-ха! Якім!.. Хай-жа ен прападзе саусім. (Хочэ рваць, Паулінка адбірае).

Паулінка (скрозь сьлезы). Аддайце, татачка, аддайце, ні рвіце! Ні зьдзекавайцеся над ім…

Сьцепан (адпіргнуушы ад сябе Паулінку). Адчапіся ад мяне, гіцлеука! Я вам тут наразводжу шашняў… (Стукат у сенцах. Уходзюць: Пранцісь, Агата, а за імі — Альжбета. Паулінка стаіць патупіушыся, глытаючы сьлезы, і скубець пальцамі фартух).

ЗЬЯВА XV-ая.

Паулінка, Сьцепан, Альжбета, Пранцісь, Агата.

Пранцісь. Глупство, пане добрудзею. Я, вось-цо-да, казау, собственно, ні дзе падзеніцца.

Агата (дражнючы). Вось-цо-да, вось-цо-да! Сам кабылу, тудэма-сюдэма, паставіу у вас пад паветкай, а шукае за плотам. Дарма толькі поузалі і сьлядоу прыгледаліся.

Альжбета. Ну, дзякуй Богу, што хоць нашлася. (Да Сьцепана). Што ты там круціш у руках?

Сьцепан (тыкаючы фотаграфіей у твар Альжбеце). На, на! любуйся, якія прэзэнты адтрымлівае твая дачушка!

Альжбета (закрываючы рукой твар). Чаго соваешся… Такая яна і твая, як мая.

Сьцепан. Лжэш! Каб яна была мая, то была-б такая, як і я.

Пранцісь. Пакажы, пакажы, пане добрудзею, што гэта за птушка?

Сьцепан (паказываючы). На, глядзі, сваток! Павіншуй мяне з такой дачушкай і з гэтым, з гэтым гарэтыкам!

Пранцісь (разгледаючы). Эгэ! Гэта гэты разумнінькі, вучоны, грамацей… Собственно, Сарока, вось-цо-да.

Сьцепан. Але-ж, але! Якім Сарока.

Агата (да Сьцепана). Тудэма-сюдэма, пакажыце і мне, сватка.

Пранцісь (да Агаты). Ты, пане добрудзею, баба, ні лезь сю-