Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/26

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Паулінка. Кабыла дзядзькава уцекла, ці хто украў. (Ідзе, садзіцца на ложку і шые).

Альжбета (да Пранціся). Дык чаго-ж, сватка, чакаеце? Бяжыце скарэй дамоу, — пэўне там; гэта-ж ей ні першыня.

Агата. Ці-ж гэту, тудэма-сюдэма, трухлявую калоду зрушыш з мейсца! Сядзіць-жа вось анцыхрыст, каб яму моль пяты пабіла, і з мейсца ні скранецца.

Сьцепан (закурываючы люльку). Супакойцеся, свацця. Ні дзе яна дзенецца. Каханінькая, роднінькая, яна дома, напэуна дома.

Агата. А сват, тудэма-сюдэма, ні сунься с сваім носам туды, куды цябе ні просюць. (Да Пранціся). Ідзем! Чуеш, ці не!..

Пранцісь (устаючы) Глупство, пане добрудзею, глупство. Мае мазгі спрытныя. На табе, вось-цо-да, паеду, собственно, дамоу.

Агата (выводзючы Пранціся) Бывайце здаровы! Пахвалены Езус!.. Падла гэты, ламака, нарабіу работы! (Выходзюць, за імі — Альжбета с клінком).

ЗЬЯВА XIV-ая.

Паулінка, Сьцепан.

Сьцепан. Ох, і даюцца-ж гэтыя сваякі у знакі. Але, дзякуй Богу, дзьве дзюркі у носе і скончылося, — ужо пазбыуся.

Паулінка. А дауно гэта таткау гняды уцек з Лужанкі, і татка дамоу пехатой прытрэпау?

Сьцепан. Што было, тое сплыло і болей, каханінькая, роднінькая, ні будзе, як кажуць людзі.

Паулінка. Паглядзім. Заутра кірмаш.

Сьцепан. Ні бойся, каханінькая, роднінькая. Я кабылу злаулю, але і ты глядзі, каб мне таго зяця злавіла, аб якім я табе сягоння гаварыу.

Паулінка. Што ен конь, ці вол, каб я яго ішчэ мела лавіці?

Сьцепан. Ні конь і ні вол, а так сабе, дойная жывеліна.

Паулінка. Дык татка яго і дойце, калі ен для вас такі дойны, а я і ні думаю.

Сьцепан. Нічагутэнькі, каханінькая, роднінькая. Надумаешся, ваша, як пакармлю бярозавай кашай. Вось толькі, каб пагода была добрая, а то казау ен, што на кірмаш ні паедзе, калі будзе дождж ісьці.

Паулінка Ліхо ні возьме! Гэткі цукер ні размокне.

Сьцепан. Каханінькая, роднінькая, як скажу, так і будзе, дзьве дзюркі у носе і скончылося. Вось толькі трэба даведацца, ці будзе напэўна заутра пагода. Купіу я сягоння календар — нейкі беларускі, як кажэ крамнік. Пытауся у яго, ці пішэ аб пагодзе, дык крамнік гаворэ,