Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

меншых. Ніколі ад яго слова благога ні чула. Так, ведаеце цетачка, і хочэцца с кім колечы аб ім гаварыць і думаць без канца і пачатку. І чаму я такая нішчасная? (Са сьлязьмі). Бацька родны хочэ мяне адарваць ад таго, хто мне цяпер мілей ад усяго чыста — жыцця, хаты роднай, цэлаго сьвету. І чаму-ж я такая нішчасная?

Агата (тулючы к сабе Паулінку, праз сьлезы). Ціха, мае дзеткі, ціха. Ні гаруй, ні маркоцься, міленькая, вельмі. Неяк-жа ды будзе. Бог Найвышэйшы, тудэма-сюдэма, міласэрны, і аб тваей тут цяжэнькай долі ні забудзецца.

Паулінка (якобы збудзіушыся). А ніхай сабе будзе, што мае быць, — я свайго такі дабьюся, або згіну, каб і сьледу ні асталося.

Агата. А усе-ж такі, скажы мне, дзеткі, чаму так твой тата на яго заеуся?

Паулінка. Бо… бо Якім з мужыкоу…

ЗЬЯВА XII-ая.

Паулінка, Агата, Сьцепан, Пранцісь.

Пранцісь (за дзьвярыма). Глупства, вось-цо-да. Ні дзе падзелася! Я знаю, собственно, дамоу уцекла, пане добрудзею.

Сьцепан (уходзючы у хату, а за ім — Пранцісь). І трэбало-ж свату так дрэнна яе прывязаць, ды у гэтую яшчэ цемру.

Агата (усхапіушыся). Каго прывязаць?

Пранцісь. Кабылу, кабылу, пане добрудзею. Ужо-ж ні цябе, вось-цо-да.

Агата. Дык дзе-ж кабыла?

Пранцісь (дастаючы пляшку). Собственно, німа кабылы, дзе была, вось-цо-да, пане дабрудзею.

Агата (падбегаючы к Пранцісю с кулакамі). Дык чаго-ж ты, тудэма-сюдэма, нісьвянцоная костка, разсеуся, як у сваей хаце!

Пранцісь (пацягіваючы з бутэлькі). Глупство, глупство, вось-цо-да. Пасьвенцім, собственно, пане добрудзею, калі нісьвянцоная.

Атата (хочэ вырваць пляшку, Пранцісь ні дае). Вот я цябе зараз, тудэма-сюдэма, як высьвенчу гэтай пляшкай па галаве, дык і сваіх ні пазнаеш, нішчасны ты «вось-цо-да». (Галосючы). А Божэ-ж мой, Бацюхна мой! На што мяне пакарау гэтай, тудэма-сюдэма, пьяніцай, гэтай нідарэкай, гэтай куксамордай, гэтай… гэтай…

ЗЬЯВА XIII-ая.

Тыя-ж і Альжбета.

Альжбета (убегае, трымаючы у руцэ клінок с тварагом). Што гэта у вас тут парабілося, мае міленькія?