Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Паулінка. А што там людзі? Яны з ім жыць за мяне ні будуць, і па маей сьмерці за мяне пакутаваць ні будуць. Пагаворуць, пагаворуць, ды перастануць, як намазаляць языкі.

Агата. Як уважаеш, мае дзеткі. Што-ж, я, тудэма-сюдэма, нічога ні дараджу.

Паулінка (заламаушы рукі на каленях). Калі ен такі добры, такі разумны, што і сказаць ні магу.

Агата. Усе яны добрыя, пакуль ні убярэ каторы дзяучыны у свае рукі, а як убярэ, тады на другі лад, тудэма-сюдэма, зайграе, а ты танцуй пад яго дудку. І мой, пакуль толькі сватауся да мяне, — патульны быу, як цяле, а як ажаніуся, дык праудзівым вауком зрабіўся.

Паулінка (як-бы ні зважаючы на гаворку Агаты). Кніжкі мне прыносіу… Хораша так аб усім разсказывау… як трэба жыць, як людзей трэба усіх любіць, і шмат, шмат чаго. І любіць-жа ен гэтых людзей сусім неяк ні так, як мы іх любім. Гэта-ж трэба ведаць, столькі мой тата на яго усякай дарэмшчыны нагаварыу і ачарніу, а ен хоць бы што. «Ведама, кажэ, чалавек: яму нешта абышло, ці ні спадабалося, дык і памстуе. У нас, кажэ, усе ідзе ні так, як трэба. Людзі, кажэ, у нас, як зьвяры: адзін на другога кідаюцца, адзін другога цкуюць, пад‘юджываюць, нінавідзюць адзін другога. З малку дзен, кажэ, прывыкаюць у нінавісьці жыць, з малку дзен іх к гэтаму вучаць і дома і за домам. Сьляпыя, кажэ, усе сьляпыя. Адзін над другім ні маюць ніякай літасьці, хоць усіх душуць зьверху уселякія пошэсьці ды злыдні».

Агата. Чула я, чула аб ем ні раз. Вельмі ужо, кажуць, тудэма-сюдэма, разумны і добры ен.

Паулінка (ажывіушыся). А што-ж, ці ні прауда? І усе-б было добра, каб ні гэты тата. Хоць німа ведама, што рабі з ім…

Агата. Трэба, дзеткі, пачакаць, ану-ж, тудэма-сюдэма, ліхо перамеліцца і усе добра будзе.

Паулінка. Трэці год, цетачка, чакаем і нічога ні выходзе. Трэці год трасуся і выгледаю тэй часінкі, каб толькі з ім пабачыцца. Павешуся, цетачка, павешуся, калі мяне з ім разлучуць!..

Агата (хрысьцючыся). Мейца, Сына! Тудэма-сюдэма, што ты, Паулінка? Пабойся Бога гэткія рэчы гаварыць напроць ночы! Цьфу! Матачка Найсьвентшая!

Паулінка (паказываючы). Калі тут, цетачка, так пад сэрцам баліць, што і жыць ні умагату. Такі ен міленькі, такі прыгожэнькі, такі паслухняны… (Загледзіушыся у даль). Калі яшчэ с татам былі яны добра, прыдзе, бывала, вады за мяне прынясе, дрэукі нашчэпае. Ні глядзіць на тое, што калісь вучыуся, а цяпер сам вучэ і большых, і