Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

плячыма, меней будзеш мець грэшных думак у галаве, чымся песьцючыся тут (паказывае) у маладой дзяучыны. (Напеваючы, падходзе к сьцяне, хавае фотаграфію за абраз і, як у нічым ні бывала, сядзіцца за шыцце).

Дый чым-жа твая, дзеванька,
Галоука занята? (і т. д.).

ЗЬЯВА IV-ая.

Паулінка, Сьцепан, Альжбета.

Сьцепан (пьянаваты уходзе з Альжбетай с сенцау і прыпевае).

Дзе мы едзем, дзе мы йдзем, —
Карчмы ні мінаем;
Дзе заедзем, дзе зайдзем, —
Там і пагуляем.

Альжбета (кладучы пакупкі на куфар і, раздзеваючыся, да Сьцепана). Ні сьмяшы ты людзей. Калі падпіу, дык ляж спаць!

Сьцепан. Маучы, баба!.. Ты, каханінькая, роднінькая, нічога ні разьбіраеш… Валасы доугія, а розум кароткі. (прыпевае).

Ой, там на гарэ
Мужык жонкай арэ,
А другая падбегае:
«Запражы-ж ты мяне».

(Хочэ абняць Альжбету).

Альжбета (адпіргнуушы). Ах, ты гнілая качарэжка! Ешчэ можэ табе чаго захочэцца?..

Сьцепан (выкручываючы нагамі).

Дзед боб малаціу,
Баба падсевала…

Паулінка. Тата! Ды кіньце ужо!.. Ось, лепей раздзевайцеся ды можэ чаго зьясьце.

Сьцепан. А можэ гэта і добра, каханінькая, роднінькая… Каб так кіслай ды гарачай капусты… (Скідае апратку і кладзе на куфар).

Скіну бурку, скіну боты
Дый надзену лапці;
Кожны дурэнь, ці разумны —
Пан у сваей хаце.

(Садзіцца за стол).

Паулінка (кінуушы шыцце на ложак, да Альжбеты). Мамка, дастаньце с куфра настольнік, а я прынясу вам зьесьці. (Выходзе).