Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Паулінка. Ні курыца, а як зязюлька.

Якім. Як зязюлька, праз вакно фырр! а пятух цап, а поп крапілам пырсь! а там…

Паулінка (сьмяючыся). А там ізноў фырр!.. (Размахівае рукамі і хочэ вырвацца. Якім мацней прыціскае яе к сабе і хочэ пацалаваць; яна нібы бароніцца, а пасьля хватае яго за шыю, і доуга горача цалуюцца).

Якім. Ох, каб гэтак усе жыцце і кожную мінутку.

Паулінка. Ого! Разласаваўся!.. Аскому нагоніш, пакуль ахвоту спагоніш. (Прыслухаушыся). Ой! Недзе туркочэ! Ці ні едуць толькі нашы с торгу.

Якім (Прыслухаушыся). Такі-ж нехта едзе!

Паулінка (сумна). Значыцца, Якімка, трэба ужо табе рабіць фырр!

Якім (устаючы, з уздохам). Нічога ні парадзіш — трэба!.. Ой, гэтыя бацькі! І чаму гэта ні родзюцца на сьвет дочкі без бацькоу!..

Паулінка (устаючы). Ах, чуць ні забылася. Ці прынес мне тое, што абецауся?

Якім. А якжа, прынес, мае ты золатцо. (Дастае с кішані фотаграфію і аддае Паулінцэ).

Паулінка (прыгледаючыся к фатаграфіі, весяла). Вот так добра! Заместа аднаго, маю ужо двух: аднаго, што сам ходзе да дзеучат і рукам волю дае, а другога, што трэба насіць за… пазухай. (Сьмяецца).

Якім (любуецца ею, хватае і цалуе). Ах ты, зязюлька мая нінаглядная!

Паулінка (баронючыся). Ну, ну, пятушок! Ні гарачыся: пасьпееш с козамі на торг. (Выпіхаючы Якіма с хаты). Марш да дому! Раз, два, тры!..

Якім (у дзьверах). Помні, Паулінка — заутра!.. (Выходзе).

ЗЬЯВА III-ая.

Паулінка (адна).

Паулінка (папрауляе ложак, пасьля прыгледаецца к фотаграфіі, цалуе яе і хавае за пазуху. Прыціскаючы грудзі рукамі). А што, смачна? Цеплінька?.. Га?.. Каля самаго сэрцэйка дзявочаго… Пэуне чуеш, яе яно, беднінькае, трапечыцца. Выгадна табе тут, як нідзе, нікому!.. Але не, не! Гэтак ні выпадае. Ешчэ трохі порана… Посьля заутра — другая рэч. А цяпер… (Ідзе к абразу) Пасядзі лепш, саколік, за абразікам. Седзючы гэтак у Бога за