Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/14

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

яснае, або сумная, гаротная, як асеннія хмары над гэтай зямелькай чорнай. (Памаучаушы). Эх, эх! І дакуль-жа усе гэта будзе цягнуцца? Дакуль, як сухавей, сушыць і мучыць нас будзе?

Паулінка. (жартабліва). Толькі ні нас, а мяне, трэба гаварыць. Мне дужа добра, восела, і так легінька, легінька на сэрцы, што…

Якім (з дакорам). Паулінка!

Паулінка (закрываючы губы рукой). Ну, ну, ужо маучу… як немая рыба.

Якім (якбы сам да сябе). Калі, калі ужо надойдзе тая часінка, што нас злучыць на векі, і мы ужо ніколі ні растанімся? Калі? Калі?..

Паулінка. Ха-ха-ха! На сьвятое ніколі. Вельмі ужо татка мой заеўся на цябе с таго часу, як даведауся, што мы с табой зьлюбіліся. Ну, а без таты гэты інтэрас наладзіць будзе вельмі трудна.

Якім. Трудна, то яно трудна, але німа таго злога, каб ні вышло на добрае. Хоць бы, прымерам, мы с табой так зрабілі: выбраушы падхадзячую часіну, калі стары будзе ні у злосьці, узяліся с табой за рукі, падышлі к яму, укленчылі і сказалі: так і так, наш добры бацячка, — я люблю Паулінку, а я люблю Якімку — вельмі-вельмі моцна так, што і жыцця нам аднаму без аднаго німашака, ну, дык супакойце нашы сэрцайкі, дайце нам пазваленне узяць ды пажаніціся…

Паулінка. Э-э!!. Ні туды, мой ты дурненькі Якімка, паехау! Уедзеш гэтак у нерат, што ні узад, ні уперад. Каб гэта яшчэ толькі з мамкай, то яно сяк так, як табе ні раз я і казала, але с старым, дык чыстая бяда, настаяшчае горо. Хоць ты яму кол на галаве чашы, дык нічога ні выдзяубеш. «На парог, кажэ, каб і ні важыуся паказывацца; мазгауню, кажэ, гаду пашчэпаю»! Вось і рабі з ім, што хочаш! Каб мог, дык на першай асіне павесіу бы цябе. Ну, і гдзе-ж у такім разе набрацца сьмеласьці, ісьці кленчыць перад ім і прасіць пазвалення?.. Задасьць такога пытлю і табе і мне разам, што і жаніцьба у галаву ні палезе.

Якім. Так, то яно так! Але я неяк усе ішчэ надзеі ні трачу, — ану-ж адпусьціцца. Быу-жа такі час, што мяне любіу, ды нават у бядзе то тады, то сяды памагау.

Паулінка. Быу час, але вадою сплыу. Памагау, пакуль ні убачыу, што трэба і дачкою памагчы, а як да гэтаго стало даходзіць, вось у ім і адазвалася шляхоцкая фанабэрыя. Другую песьню цяпер пяе. Нож точыць… востра нож точыць родны мой татка на таго, каго сам калісь любіу і каго я палюбіла… (Устаючы, горача). І на векі вечныя любіць буду. (Ідзе і папраўляе падушкі, за ей — Якім, абнімае яе і садзяцца, абняўшыся, абое на ложку).

Якім (памаучаушы, ласкава). Паулінка!