Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/12

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

грошы і на сукенкі… Чаго, чаго, здаецца, тут хацець?.. Ох, ох, як жа маркотнінька! Прост, хоць зьбірай манаткі ды йдзі у прочкі с хаткі. Ужо вечарэе: зараз ні будзе як шыць, а трэба сягоння канешне кончыць. Заутра Пакровы… у Міхалішках кірмаш… Эх, эх! ваб хаця той прышоў, ваго так хочацца сягоння пабачыць. (Садзіцца пры вакне і пачынае ізноу, шыючы, пець).

Ой, ляцелі гусі дый с-пад Беларусі,
Селі яны, палі на сівым Дунаю!
Селі яны, палі, ваду замуцілі
Дый нас маладзенькіх с сабой разлучылі.
Бадай тыя гусі марне запрапалі,
Як мы любіліся — цяпер перасталі.

(Паглядзеушы у вакно). Ну, ужо саўсім німа як без агню шыць! Зараз трэба запаліць лямпу. Цямнее і цямнее, ночка набліжаецца, а яго як німа, так німа! А шчыра абецаўся, шэльма, напэуна прыйці. (Шукае запалак і запалівае лямпу). І што гэты тата да яго мае? С таго часу, як даведауся, што ен на мяне мілым вокам паглядае, — усе роуна, як чорная кошка між імі перабегла. Ен то нічога, але тата — дык жыуцом-бы яго зьеу. Ну, але тата свае, Якім свае, а я — свае. Паглядзім, чый верх будзе: таткау, ці мой, ці яго? (Падумаушы). Казаў прыдзе сягоння, каб там і ліхо гарэло. «Трэба, кажэ, сякую, ці такую зрабіць пастанову. Мы, кажэ, ні дзеці, — маем свой розум і можэм сабой пакіравацца. Толькі ты, кажэ, Паулінка, павінна на гэта прыстаць канешне, бо іначай, кажэ, згінем, як рудыя мышы»… (Ускочыушы). Ай! нехта ідзе. Ен, ен, напэуна, ен!!

ЗЬЯВА II-ая.

Паулінка, Якім.

Якім. Вось і я — як тут быу! Добры вечар ясьне-пекнай панне Паулінцэ. Што, золатцо мое нінагляднае, прачэкалася трохі мяне, нінавістніка? (Глянуўшы на бакі). А ці нікога німа? (Гаворучы, падбліжаецца к Паулінцэ, вітаецца і хочэ абняць яе).

Паулінка (баронючыся). Ой, ой! памалу! Усе дома, усе дома. Толькі у Якіма ні усе дома, бо по-начы ходзе да маладых дзеучат. Дэдуць, дадуць зараз пытлю старыя. (Тупаючы нагой). Пазваленне есьць гэтак позна прыходзіць?

Якім (садзючыся). Есьць, есьць, мая ты сакатушка, шчэбятушка! Кажы толькі хутчэй, галубка мая безкрылая: тата твой дома, ці не? Бо-ж сама ведаеш, якая у нас з ім страшэнная любасьць…