Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

АКТ І-шы.

Абшырная сьвятліца. На права ад публікі вокны у сад, бліжэй к аркестру — стол; каля стала — лавы і табурэцікі, над сталом — вісячая нідарагая лямпа, на сьцяне — абразы. На лева — дзьверы у сенцы, бліжэй к аркестру — куфар. Напроць — сьцена і дзьверы у бакоуку (каморку); справа пры сьцяне ад бакоукі — ложак, засланы коудрай; у галавах высака накладзено падушак; на лева — у кутку — печ; на сьцяне стрэльба, старасьвецкі з гірамі гадзіннік і неколькі лубачных малюнкаў.

Час: асенні вечар перад Пакровамі.

ЗЬЯВА I-ая.

Паулінка (адна).

Стройная і досыць прыгожая дзяучынка. Адзеушыся у нідарагую крамніну, але чысьцінька; без хусткі — у валасах колькі грэбенчыкау. Сядзіць на ложку і пільна шые крамны кафтанік. Як падыймаецца заслона — Паўлінка пяе.

Ой, паду я лугам, лугам,
Дзе мой мілы арэ плугам;
Ой, пайду я лугам, лугам!
Ен арэць поле валамі,
А я плачу усе сьлезамі;
Ен арэць поле валамі.

(Перастаўшы пець). Э-э! штось ні пяецца сягоння. Неяк сэрдайко трасецца, якбы хто яго знячэуку перапужау. А мо гэта песьня вінавата? Даліпантачкі, ані як ні магу сама с сабой да ладу прысьці. А ну, на шчасьце зачну другую. Якую-ж бы тут? Ага!.. (Пяе).

Дый чаго-ж ты, дуб зялены,
Пахінаешся?
Дый чаго-ж ты, мой міленькі,
Задумлешся?

(Пяючы падходзе к вакну і паглядае, пасьля ізноу садзіцца). А усе такі нешта ні цікава на сэрцы. І чаго яму беднінькаму ні стае? Піць і есьці, дзякаваць Богу, хватае; часам татка дае