Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/106

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

цу? Я жыць ні магу без пані; пры мыслі, што магу страціць цябе — шалею. О, ты кінула на мяне страшныя чары…

(Пяецца так, як «Квяты» Ст. Манюшкі).

Адэлька анелак, — ты сонцо, ты кветка!
Зрачыла мяне ты паглядам
І сэрцо узяла мне, як колас с палетка,
Спакой мой забіла, як звадам.
На яве абраз твой у думках квяціцца,
І сон мне абраз твой салодзе,
Майго адчування і дум ты царыца,
Дух твой ад мяне ні адходзе.
І воблік анельскі і погляд анельскі,
Анельска душа твая пэуна.
Тваіх ні зьлічу усіх аздоб я ніземскіх,
Ты сэрца майго каралеуна.
Як бура душы маей, сум мне нагоне,
Верх людзкай твая мусіць сіла,
Бо голас твой шчыры вяселасьцю звоне,
Пагоду у душу мне лье міла.

Адэля. Ах, чаму-ж так позна, Станіслау, адкрываеш мне сваю душу?

Станіслау. Пані Адэльця, ты магла навучыцца, з маленства ідучы бок-о-бок са мною, чытаць у маім сэрцы. Ці-ж мог я прасіць тваей рукі, ні упарадкаваушы сваіх дзел, запутанных у часі маленства маімі апекунамі? Ці мог я думаць аб тым, каб увясьці у клетку птушачку, ні устроіушыся так, каб гэта няволя, канешная у грамадзянскім жыцці, была для яе раем? Мой гонар і пашана, якую я маю для пані і бацькоу пані, ні пазвалялі мне да часу ніпакоіць няіннае сэрцо тайным каханнем. Я пастанавіу, што як толькі нізалежна устроюся, выліць прад паняй тое, што чую і, атрымаушы пазваленне пані, прасіць у бацькоу вашай рукі, так патрэбнай для майго шчасьця. Адзін раз толькі — ах! — залатымі літэрамі запісана гэтая хвіліна у маім сэрцы. Пані тагды кончыла пятнанцаць гадоу. Прыехаушы з унівэрсытэту, знайшоу я вас над сшыткам занятою чыстапісаннем; у пакоі нікога ні было. Я, зможаны магнэтычным узглядам пані, забыуся і адкрыу сваю душу… О, памятна для мяне гэта салодкая і найшчасьлівейшая хвіліна у маім жыцці.

Як пытау цябе, галубка,
Ці успадобу я табе,
Стыду сьвет убачыу з губкау,
Мой анелак, — так ці не?
Папрасіу: скажы жычліва,