Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/105

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

З ім я дурэла, у цацкі гуляла.
Ах, ішлі нам сьветла дні тыя.
Думкі йшчэ помняць іх маладыя.
Як ужо дзесяць годзікау мінуло,
Стаська жаніх твой, — бацькі казалі;
Нейкая у сэрцы радасьць кіпела,
Твар чырванеуся, вочы палалі,
Люба было нам. Я яго звонка
Клікала мужам, ен мяне жонкай.
Як лет шэснанцаць зьбегло, другія
Сьціснулі думкі сэрца гулянне.
Ужо у ім хаценне новае ные.
Клічу нясьмела Стася ужо: пане.
Ні заву мужам, хоць сэрцо хочэ,
Бо розум іншы і стыд дзявочы…

(Хвіліну падумаушы, тупае нагой і кажэ). Паскудны Стаська! Калісьці штодзенна бывау у Парэччы; адну хвіліну ні мог абыйсьціся без мяне, а цяперака, калі ен найбольш мне патрэбны, як у воду кануу. Ужо трэцці дзень, як ні прыежджае. (У пачатку гэтаго манольогу Станіслау Зацнеускі, увыйшоушы ціхінька, крадзецца, а потым патэтычна гаворыць. Адэля пры першым свові Станіслава, спудзіушыся, ускрыківае: „Ах!“).

ЗЬЯВА II-ая.

Станіслау і Адэля.

Станіслау. Як дух выклікаушы, стаю прад маей паняй і стаю страшэнна замаркочаны…

Адэля. Чаму-ж гэта?

Станіслау. Што гэта пані пытаешся? Ці Сабковіч ні госьціць у вас і ці пані ні абецала яму сваей рукі?

Адэля. Прауда, бацька наладжывае гэта, але што пану да гэтаго?

Станіслау. Пані мяне пытаешся аб гэтым… Пані, с катораю з малку аж да сягоння мы прабеглі рука аб руку, шануючы свайго…[1] жыцця так, што ні адна калючка найменьшай нязгоднасьці ні зраніла нашаго сэрца.

Адэля. Дзеля таго, што пан старауся, каб я гэтых калючак ні зазнала; але да чаго кіруецца уся гэта гутарка?

Станіслау. Адэля, — выбачайце, — панна Адэля, — ці-ж з маіх паступкау, з маіх вачэй ты ні вычытала таго, як ты дорага майму сэр-

  1. Прапушчано у арыгіналі. (Рэд.).