Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/107

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Які-ж прыгавор быу твой?
О, судзьдзя мой міласьцівы!
«Так, — шапнула, — любы мой».
Долі сам сваей ні верыу
І маліу ізноу цябе,
Каб ты перкам на паперы
Напісала «так ці не».
Ну, і стау шчасьліу я дужа,
Ужо у раю я на мяжы:
«Так» з пад перка вышло, дружэ,
«Так» сягоння мне скажы.

|}

(Кажэ). Як пані думае, што я зрабіу с тою паперкаю, на каторай твая ручка напісала такі дарагі для мяне прыгавор?

Адэля. Ты яе, пэуна, падзер.

Станіслау (вымаючы мэдальон з запазухі). Абмылілася ты. У золато яе аправіу і заусягды нашу яе пры сэрцы і нават магу упэуніць, што гэта мілая для мяне памятка пойдзе са мной у магілу.

Адэля (выцягівае да яго абедзьве рукі). О, мой даражэнькі Стасю, які ты добры, шляхэтны!

Станіслау. Значыцца, ты мяне любіш?

Адэля (наіуна). Здаецца… але найлепш сам асудзі, дружэ, с таго, што у душы маей робіць кожная твая бытнасьць у нас.

(Романс).
У садочку цьвітучым па сьцежачках, польнай
Пахучай травіцай засланых,
Я змалку дзен с Стасем гуляла свавольна,
На воку бацькоу мілаваных.
Стась міла забавіць патрапіу зауседы:
Ці птушку з гнезда мне дастане,
Ці кветак нарве мне, ці ягад з гароду,
Чым будзь асалодзіць гулянне.
Як посьля навукам ен стау аддавацца,
Яму у сэрцы удзячнасьць хавала.
Бывала, як госьці пачнуць к нам зьбірацца,
Я толькі яго сустрэчала.
Часіну ту помню, што успомніу сягоння, —
Глыбока мне у сэрцы засела,
І страх нейкі с пары той адвагу проч гоне:
Стаюся пры Стасю нісьмелай.
Сягоння я думкай к яму далетаю,
Душа к яму рвецца, як птушка.
Абняць за абняцце ахвоты шмат маю;