Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/104

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕЯ ТРЭЦЦЯЯ.


(Саля прыбраная па-панску: направа — канапа, а прад ей — доугі стол, накрыты вялікім, аж да самай зямлі, узорыстым настольнікам; з леваго боку і у глыбі — дзьверы).

ЗЬЯВА I-ая.

Адэля (адна).

Адэля (Выходзіць у задумі з баковых дзьвярэй і, крыху пачакаушы, кажэ): О, салодкія, залатыя сны маладога уяулення! Як хутка выпамяцелі… Сенейка мне наказуюць паважна глядзець на жыцце (думае). «Дачушка мая, ты скончыла ужо восемнанцаць гадоу, — час ужо табе падумаць аб тым, да чаго створана кожная кабета. Я выбрау табе мужа. Чалавек гэта хоць і ні малады, але сталы, багаты, а што найважней — першы гаспадар. Мне здаецца, што пад яго апекай дарога твайго жыцця будзе слацца кветкамі»… Так казау мне бацька. Дагадваюся, аб кім ен думае — аб Сабковічу; той другі ужо дзень тутака гасьціцца (малая пауза). Гэтакім парадкам без мяне і маей згоды на гэта распараджаюцца маей будучынай… (Думае, а пасьля топнуушы нагой). Не! Так ні будзе… Мае бацька уласьць нада мной, але мусіць ні захочэ быць маім тыранам і змушаць мяне выйсьці за нінавістнаго мне чалавека. Ах, гэты Сабковіч!.. Глядзець на яго ні магу (паказваючы на сэрцо). Нешта тамака гаворыць, што з ім я ніколі ні магла бы быць шчасьліваю. Але, калі бацька захочэ мяне змусіць, што я зраблю нішчасьлівая?! Каб жа-ж хаця прыехау гэты Стась, то бы я з ім параілася… (думае). Фі, мне нівыпадае яго так называць, — ен для мяне цяперака пан Станіслау (пауза). Мілы Божэнька! Як цяперака падумаю сабе — якая я была дагэтуль шчасьлівая! Бацькі мяне галубілі і нават гэтым самым псавалі; цэлы сьвет так усьміхауся мне. Стась (аглянулася) хачу казаць — пан Станіслау, — с самаго маленства, каждую хвілю, на каждым кроку, у кожным найменьшым нават выпадку, быу такі шчыры мой прыяцель. О, добра я памятую усю сваю мінуушчыну.

Помню дзяучынкай быушы малою,
Калі дзіцячы думкі снавала,
Стаська свавольны бегау са мною,