Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/103

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гапон. Што гэта ты добраго чалавека кулакамі частуеш?

Пятрук. Нічога, ойчэ Гйпоне, ведаеце прыпавесьць: хто каго любіць, той й таго чубіць. О ж суджоны, каторага вам раю, — гэта я сам, а калі ваша ласка будзе прыняць мяне у прымакі к Марысі і паблогаславіць нас, — чаго і яна вельмі хочэ, хаця дзеля сарамлівасьці быццам чураецца, — то наперад вазьміце ад мяне пяцьдзесят рублеу, з іх трыццаць сягоння-ж аднясіце аканому.

Гапон. А як-жа с кабылкай будзе?

Пятрук. Дзеля кабылкі вось што выкрываецца: як вы на калесах паснулі, а яна прыстала, — жыд, якісь, канакрад, ціхінька адпрог, а сустрэушы нас сягоння па полудні — пусьціуся з маім панам у торг; слово за словам, кабылка за пятнаццаць рублеу перайшла к нам, а цяпер у стайні нашага двара авес с другімі коньмі спакойна спажыва.

Гапон. Ці-ж твой пан ні сьцяміу, што яна крадзеная, — асабліва, што нехрысьць так танна яе уступіу?

Пятрук. Мой пан лепш любіць купляць крадзенае, бо кепствам можна выкруціцца. Отс-ж, ойчэ Гапоне, ідзіце да аканома, аддайце грошы і папрасіце, штоб заглянуу з вамі да стайні; а калі спазнаеце, што гэта ваша кабылка, то нічога нікому ні кажучы, на усю ночку ляціце да стану аб‘явіцца там аб кражы і у каго яна знаходзіцца; тож прасіце, каб вам яе вярнулі.

Куліна. Вось, здаецца, малады, а старога дурня навучыу розуму. Мы пойдзем у хату, а вы падкаціцце пад паветку калесы ды ідзіце да работы.

Пятрук (паказываючы на Марысю). А з намі што будзе?

Гапон. Бяры яе, бяры! Ніхай вас Бог блогаславіць, як мы блогаслауляем, бацькаускім сэрцам прымаем цябе за сына. Толькі-ж глядзі, трымай вухо востра, бо з яе будзе задорлівая жонка, — пашла, бач, па матцэ.

Куліна. Ні зважай на яго брахню, мой Пятручок, яшчэ ні выцьверазіуся.

Пятрук. Ні журыцеся, ойчэ Гапоне, — а паслухайце прыпавесьці:

Змагла піла хвою, дуб, —
Залеза сьпіліла,
Да на цьвердай сталі зуб
Суздром вышчэрбіла.

(Выходзяць: Гапон, за ім Куліна, далей Пятрук, а за ім ідзе Марыся і бье яго кулаком па карку; Пятрук павертаецца да яе і, сьмяючыся, паутарае апошняе слово: „вышчэрбіла“).


Заслона.