Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/102

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Пятрук. Добры дзень, бацька Гапон! Добры дзень, маці Куліна, добры дзень, Марыся! (кожнаго цалуе у руку). Якая тут у вас вазьня?

Гапон. Баш, мы с кабетай ехалі ранкам з места ды на калесах паснулі. Панас, — ніхай яму дабро, — сваім гашчэннем амарочыу нам галовы, дык вось прыгода сталася: пад самым домам злодзей выпраг кабылку. А ты, Пятручок, — што ты у нас робіш, — пэуна за Марысяй прыцягся? Кепска, што для дзяучат кідаеш службу. Ды нішто з гэтаго ні будзе, — я ужо Марысю абецау Панасу. Ен, бач, мне дакляравау пазычыць трыццаць рублеу даплаціць аканому за кабылку. Ой, горкая ж мая долячка! Гдзе-ж я адшукаю яе?..

Пятрук. Бацька Гапоне, ні прагневайся да паслухай мяне з увагай. Я хоць яшчэ і ні стары да нацягауся па Божым сьвеці здаволі; быу і на кані і пад канем. Ой, ні з аднэй печкі прышлося мне на долю хлеб спажываць. У вас адно дзіцятко, — гэта кажуць, як воко у лбе. Тож калі вы яе адпусьціце у чужую хату ды яшчэ да мужыка ні па сэрцы, то бедная зязюлька, таскуючы па бацькох, гатова і памерці. А вы-ж тут без яе ці будзеце вяселы? Ды і хату хто паддзержыць, тож ні маеце дзяцюка… Яна-ж, бедная, будзьце пэуны, за Панасам ні нажывецца, — таска без пары зьвядзе яе у магілу; тады чыя-ж рука на старасьці прымкне вашы вочы? Хто на магілках памяне душачкі вашы?..

Куліна (плачучы). Прауда, прауда, мой Пятручок! Я ні сто раз тое казала, ды на ліхо — вельмі упарты. (Марыся плачэ, закрыушы вочы хвартушком).

Пятрук. Як казел у капусьце.

Гапон. Бачыш, мой Пятручок, ен пазычае мне трыццаць рублеу.

Пятрук. Паслухайце-ж. Я лепшую падам раду; нараю вам такога, што і дачушкі вашае ні вывядзе з дому; места трыццаці-пяцьдзесят рублеу, і то ні пазычыць, а так дасьць вам на дапамогу гаспадаркі. Да што яшчэ важней, — скацінку вашу адшукае, а вы узаем вазьміце яго к дачцэ у прымакі. Ці гэтак складна будзе?

Гапон. Да мой жа ты, лебядзька, нарай жа ты нам гэтаго дабрадзея!..

Куліна. Што-б толькі Марыся ні чуралася, а то яна, бедная, за Панаса ужо выплакала зрэнкі.

Марыся. Калі ні за Панаса і пры бацькох астануся, то ужо і плакаць ні буду.

Пятрук. Ага!..

Спазнала галубка, скуль самец буркуе;
Тужыць перастала, ручнікі гатуе.

Марыся. Паганец ты, без кепікау таж ні мінуты ладам ні пагаворыш! (бье яго, — ен адскаківае).