Старонка:Zbornik scenicnych tvorau Ss 1, Kamiedyi i vadevili.pdf/101

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Гапон і Куліна (разам).
А як прапала кабыла,
Так ты мяне пагубіла,
Так ты мяне суздром зьела,
Ці ты баба ашалела, —
Гдзе ты кабылку падзела?
Ці прыгаворкі ты знаеш?
Ні вер у свеце нікому;
Каню у полі, жонцы у дому;
Бо хто толькі жонцы верыць,
Той, як сітам ваду мерыць.

Куліна. Паглядзі толькі, — то-ж мы амаль да самай хаты даехалі. Відна, тутка скацінка астанавілася траву скубсьці, а як гэта свавольніца Марыся угледзіла, што мы сьпімо на калесах, пэуна с парабком ціха адпраглі клячку і завялі яе у хлеу. Зазаву толькі Марысю — абачым, што ты крычау на мяне нісправядліва (падыходзіць пад хату і клічэ:) Марыся! го, Марыся!..

ЗЬЯВА III-ая.

Тыя самыя і Марыся.

Марыся (выбегаючы с хаты). Хваліце Бога, — вось і бацькоу дачакала. Як можна было так доуга сядзець у месьці? Маці казала, што к абеду вернецца, а тут ужо і вечар на дварэ (падышоушы бліжэй). А гэта што, — гдзе кабыла? Да на чом-жа бацькі прыехалі?

Гапон. Бачыш, дачушка, — едучы мы абое паснулі і самі ні сьцямім, як тутака апынуліся. Ці-ж вы с парабкам ні выпраглі кабылы?

Марыся. Парабак у лесі дровы сячэ, а я і у вочы ні бачыла кабылкі!

Гапон. Ах, доля-ж наша горкая! Відна, як мы крэпка паснулі, зладзеі адпраглі скацінку; трэба папрасіць каня у суседа Ігната і гнацца.

Куліна. Ці ты адурэу, ці што? Куды ты пагонішся? Для цябе дзесяць дарог, а для злодзея адна.

Гапон. Ды няужо-ж, рукі сашчаміушы, тут стаяць ды галасіць? Гэта-ж цэлае багацтво. Добра мне казау кум Тодар: «Ні купляй ад аканома скацінкі, — рукой ні пойдзе, на крадзеным, баш, аусе ускормлена»; вось і прауда. А тут яшчэ абецау аконаму на гэтым тыдні аднесьці рэшту грошы нідаплачанныя за кабылку. Што я, бездольны, зраблю?

ЗЬЯВА IV-ая.

Тыя самыя і Пятрук.

Пятрук (выходзіць з-за дрэу). Хай будзе пахвалены!

Гапон. На векі векау.

Марыся. Ах! (спусьціушы вочы, нізначна узіраецца на Пятрука і грозіць яму пальцам).