Старонка:Zbor t1v1 1928.pdf/278

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ЗАБЫТАЯ МАГІЛА

Адно захована названьне
Магілы ў полі на гары.
На тым закінутым кургане,
Дзе веюць вольныя вятры.

Нічога часы не схавалі:
Згнілі, зваліліся крыжы,
З пліты каменнай спаласкалі
І напіс летнія дажджы.

А тут пачыла жыцьцё нейча,
І ў ім пахован цэлы сьвет…
Як дым, жыцьцё ты чалавеча:
Дыхнуў віхор — і згінуў сьлед.

1910 г.